Быкі, Купальле і Ленін са Сталінам: 13 фотаімгненьняў тыдня

Бык скача ў ваду падчас традыцыйнага фэсту Bous a la mar у гавані непадалёк ад Алікантэ, Гішпанія.

Іранская жанчына з выявай аяталы Алі Хамэнэі падчас мітынгу ў Тэгеране ў падтрымку нашэньня хіджабаў, 11 ліпеня. 

Кадэт падцягваецца ў Маскоўскім сувораўскім вайсковым вучылішчы 

Мужчына едзе на ровары сярод сьмецьця пасьля шторму ў рэгіёне Халькідыкі на поўначы Грэцыі. 

Жанчына зьбірае буякі ў полі ў беларускай вёсцы Красынічы.

Гульцы змагаюцца за мяч падчас штогадовага фэстывалю «Шандур-Пола» на праходзе Шандур на вышыні 3700 мэтраў у горадзе Чытрал, Пакістан

Людзі прымаюць гразевыя ванны ў возеры Чакрак каля вёскі Курортнае ў Крыме

Бык атакуе бегуна падчас забегу на дзевяцідзённым фэстывалі ў Памплёне, Гішпанія.

Жанчына размаўляе праз тэлефон побач з пашкоджанымі аўтамабілямі пасьля моцных ападкаў у Тафалё, Гішпанія

Парасоны на пляжы ў Дурэсе, Альбанія, падчас сьпякоты ў Эўропе 

Паўночнакарэйскія вайскоўцы ўшаноўваюць памяць кіраўнікоў дзяржавы Кім Ір Сэна і Кім Чэн Іра 

Двое мужчын у вобразе савецкіх лідэраў Уладзіміра Леніна і Ёсіфа Сталіна гутараць, чакаючы турыстаў ў Маскве. 

Украінскія дзяўчаты зь вянкамі на галаве скачуць перад старымі млынамі у Кіеве, адзначаючы Купальле.