Фота тыдня 14-18 студзеня

Мадэль прадстаўляе распрацоўкі дызайнэра Патрыка Мора сэзону восень/зіма 2013 падчас Mercedes-Benz Fashion Week ў Бэрліне.

Дзяўчына выглядвае праз вакно засьнежанага трамвая ў Менску

Верабей есьць яблык у паўднёвай Германіі.

Аматар пры дапамозе простага мэталашукальніка знайшоў 5,5 кіляграмовы залаты зьлітак, які, чакаецца, будзе прададзены большчы чым за 300 тыс $

Чалавек праходзіць міма будынкаў, разбураных сырыйскімі самалётамі ў раёне Дамаску

Засьнежаныя кантэйнэры ў порце Ратэрдам ў Нідэрляндах

Сьнежная скульптура падчас 15-га міжнароднага форуму скульптураў «Сьнежнае Каралеўства 2013" у Чэхіі

Людзі падымаюць купал на праваслаўную царкву ў горадзе Сьмілавічы, Беларусь.

Жанчына сядзіць на надзіманым матрасы падчас эвакуацыі ў Джакарце, Інданэзія.

15-мэтровы кашалот ляжыць на пляжы ў Новай Зэляндыі. Сотні людзей сабраліся, каб убачыць кітоў, якіх выкінула на пляж на працягу ночы.

Птушка Haliastur indus налятае на здабычу, ля Манілы, Філіпіны

Робат гатуе ежу ў рэстаране ў Кітаі

Сельскія жыхары прадаюць сельскагаспадарчую прадукцыю на рынку ў вёсцы Шчышчыцы

Мясцовы цягнік сышоў з рэек і ўрэзаўся ў жылы дом у Saltsjoebaden, Швэцыя. Прыбіральшчыца, якая ўгнала цягнік, была дастаўленая ў шпіталь

Качкі ў Каралеўскім парку Лазенкі ў Варшаве