Беларусы сьвяткуюць прыход зімы, амэрыканцы выпрабоўваюць касьмічны карабель. 18 фотаімгненьняў тыдня.

Чалавек стаіць на фоне дыму з цаглянай печы ў Карачы, Пакістан.

Касьмічны карабель SpaceShipTwo кампаніі Virgin Galactic ўзьлятае ў штаце Каліфорнія для субарбітальнага выпрабавальнага палёту. 13 сьнежня.

Сутыкненьні дэманстрантаў з паліцыяй каля парлямэнту падчас пратэстаў супраць паправак у Працоўны кодэкс Вугоршчыны ў Будапэшце. 13 сьнежня.

Чалавек у масцы падчас акцыі пратэсту супраць забруджваньня навакольнага асяродзьдзя каля мэрыі ў Бухарэсце. 12 сьнежня.

Палестынец падчас сутыкненьняў з ізраільскімі войскамі ў раёне габрэйскага паселішча Бэйт-Эль на акупаваным Ізраілем Заходнім беразе Ярдану. 13 снежня.

Аўганскія дзяўчаткі пазуюць фатографу ў правінцыі Нангархар

Спартовец са Шры-Ланкі падчас заплыву на 100 мэтраў батэрфляем на чэмпіянаце сьвету ў плаваньні на кароткай вадзе ў кітайскім Ханьджоў. 12 сьнежня.

Расейскі касманаўт падчас выхаду ў адкрыты космас на МКС для пошук адтуліны ў корпусе карабля "Саюз".

Чалавек ідзе па пустой вуліцы ў Страсбургу на наступны дзень пасля тэракту ў гэтым францускім горадзе 11 снежня.

Удзельнікі штогадовага балю ў Маскве для студэнтаў вайсковых вучэльняў за кулісамі.

Разьвітаньне з праваабаронцай Людмілай Аляксеевай ў Маскве, 11 сьнежня.

Навагодняя яліна ў Бішкеку, Кіргізстан.

Індыйскі вайсковец падчас спаборніцтваў у навучальным каледжы ў Бангалёры.

Жанчына гуляе з сабакам у Цэнтральным парку імя Горкага ў Менску.

Паўночнакарэйскі рыбалоўны вадаплаў сеў на мель каля Ўладзівастоку, Расея

Жанчыны ў вянках з кветак падчас сьвята „Дзеда Мароза“ ў Беларусі.

Жанчына зь дзіцем робіць сэлфі ў тунэлі з ілюмінацыяй у Казані, Расея.

Медык капае вакцыну дзіцяці ў межах кампаніі вакцынацыі ўсёй краіны за тры дні ў Пэшавары, Пакістан.