Стоп-кадры тыдня, 21 лістапада - 4 сьнежня

Лялька, пакінутая іранскімі мігрантамі на калючым дроце на грэцка-македонсскай мяжы каля грэцкай вёскі Ідамэні. (Reuters/Yannis Behrakis)

Шыіцкія паломнікі працягваюць рукі да магілы Імама аль-Абаса ў ягоным маўзалеі падчас адзначэньня сьвята Арбаін у сьвятым шыіцкім горадзе Карбала, Ірак, 3 сьнежня. (Reuters/Ahmad al-Husseini)

Кіроўцы грузавікоў у Іванаве глядзяць штогадовы тэлезварот Уладзіміра Пуціна. (TASS/Vladimir Smirnov)

Студэнты чытаюць Каран у мячэці Абу Бакара Садыка ў ваколіцах Пэшавару, Пакістан. (Reuters/Fayaz Aziz)

Грэцкая паліцыя разганяе мігрантаў, якія спрабуюць перайсьці грэцка-македонскую мяжу каля вёскі Ідамэні. (AFP/Armend Nimani)

Нізкая воблачнасьць хавае даліны паміж пікамі Аўстрыйскіх Альпаў, над якімі дзяржсакратар ЗША Джон Керы пралятае па дарозе ў Косава. (Reuters/Jonathan Ernst)

Пілёт, пераапрануты ў Санта-Клаўса пралятае на санях-дэльтапляне над Благоеўградам, Баўгарыя. (epa/Emil Mihaylov)

Матагонкі на пляжы каля Гаагі, Нідэрлянды. (epa/Remko de Waal)

Вернік ідзе ў маўзалей мусульманскага сьвятога Хазрата Алі бін Усмана Аль-Хаджвэры падчас трохдзённага рэлігійнага сьвята Урс у Лагоры, Пакістан. (epa/Rahat Dar)

Вайсковец афганскіх сілаў бясьпекі моліцца падчас апэрацыі супраць баевікоў у раёне Ачын правінцыі Нангаргар. (AFP/Noorullah Shirzada)

Жанчына плавае ў часткова замерзлым возеры ў парку ў горадзе Шэньян, правінцыя Ляонін, Кітай. (Reuters/Sheng Li)

Паліцыянт глядзіць на аўтамабіль, які ўваліўся ў канаву, прабіўшы цагляную сьцяну ў туманны дзень у Сяньяне, Правінцыя Шаньсі, Кітай. (Reuters)

Дэпутаты косаўскага парлямэнту пасьля ўжыцьця сьлезацечнага газу прадстаўнікамі апазыцыі падчас пратэстаў супраць пагадненьняў з Сэрбіяй. (AFP/Driton Vitia)

Афганец назірае за суднам, якое плыве па Аму-Дар'і на мяжы паміж Афганістанам і Ўзьбекістанам, за 757 кілямэтраў на поўнач ад Мазары-Шэрыфу. (AFP/Farshad Usyan)

Гародніна, пакрытая пылам, каля месца, якое, паводле актывістаў, было збамбаванае расейскай авіяцыяй на шматлюдным рынку ў горадзе Арыха правінцыі Ідыб, Сырыя. (Reuters/Ammar Abdullah)

Ганаровая варта адбіваецца ў акне лімузіна, які вязе Ўладзіміра Пуціна зь лётнішча Буржэ ў Парыж на міжнародную канфэрэнцыю па зьмене клімату, 30 лістапада. (AFP/Christophe Ena)

Прэзыдэнты Францыі і ЗША Француа Алянд і Барак Абама ўскладаюць 29 лістапада кветкі на імправізаваным мэмарыяле ахвяраў парыскіх тэрактаў. (Reuters/Kevin Lamarque)

Пратэстоўцы на антыўрадавай дэманстрацыі патрабуюць правядзеньня рэфэрэндуму аб вяртаньні да прамых прэзыдэнцкіх выбараў, Кішынэў, Малдома, 29 лістапада. (epa/Dumitru Doru)

Назіральнік ад "Правага сэктару" на выбарчым участку ў Марыюпалі Данецкай вобласьці на адкладзеных мясцовых выбарах, 29 лістапада. (AFP/Aleksey Filippov)