Стоп кадры тыдня, 26 верасьня-2 кастрычніка
Мігрант на грэцкім востраве Лесбас пасьля пераправы лодкай з Турцыі.
Расейскі мастак Васілій Слонаў калыша "ватны звон" у музеі ГУЛАГу ў Краснаярску.
Амэрыканскі атамны авіяносец "Рональд Рэйган" уваходзіць у порт Ёкасука ў Японіі.
Уцекачы і мігранты высаджваюцца на востраве Лесбас, пераправіўшыся ў перагружанай лодцы з Турцыі.
Паветраныя шары на міжнародным фэстывалі ў нацыянальным парку Маян Харод у Ізраілі.
Вулічная інсталяцыя ў Астане, Казахстан.
Перабіраньне цыбулі на рынку ў Яландхары, Індыя.
Мігрантцы ўдалося сесьці ў перапоўнены цягнік на грэцка-македонскай мяжы.
Уладзімір Пуцін і Барак Абама перад сустрэчай у кулюарах Генэральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку 28 верасьня.
Зацьменьне Месяца 28 верасьня, вёска Турэц Карэліцкага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Мігранты ў Македоніі ў чаканьні цягніка.
Ветэран расейскага праваабарончага руху Людміла Аляксеева падчас пасяджэньня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы ў Страсбуры, на якім яна атрымала праваабарончую прэмію імя Вацлава Гаўла.
Мігранты чакаюць зручнага моманту, каб перайсьці сэрбска-харвацкую мяжу.