Стоп-кадры тыдня: уцекачы зь Бірмы, капсула з космасу, улоў са сьвятой ракі

Жанчына-мусульманка зь Бірмы ў лягеры ўцекачоў у Банглядэшы.

У школе ў горадзе Пэшавар, Пакістан.

Уцякач з гораду Рака ў Сырыі, за які ідуць жорсткія баі.

Пакістанская дзяўчынка з марозівам, ускраіна Пэшавару, Пакістан.

Масавая шлюбная цырымонія ў горадзе Капхён у Паўднёвай Карэі.

Прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган у атачэньні аднадумцаў з Партыі справядлівасьці і разьвіцьця.

Чалавек вылаўлівае з ракі Сабармаці ахвяраваньні індускаму богу Ганэшу.

Мусульманскія ўцекачы зь Бірмы перасякаюць мяжу з Банглядэшам.

Тыква-волат вагою 430 кіляграмаў, якую вязуць на выставу ў батанічным садзе Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту.

Украінскі вайсковец у пакінутай бібліятэцы каля лініі фронту на Данбасе.

Капсула Саюз МС-04, у якой вярнуліся на зямлю трое касманаўтаў зь Міжнароднай касьмічнай станцыі; каля гораду Джэзказган у Казахстане. 

Паломнікі зьбіраюцца вакол сьвятыні Кааба ў Мэцы.

Паветраныя шары над горадам Нэўсэгір у гістарычным турэцкім рэгіёне Кападокія.

Дзяўчынка ідзе па засьмечаным пляжы ў Карачы, Пакістан.

Прызямленьне капсулы Саюз МС-04 з траімі касманаўтамі зь Міжнароднай касьмічнай станцыі, 3 верасьня.

Мусульманскія ўцекачы зь Бірмы пасьля перасячэньня мяжы з Бангладэшам.