Пажары ў Каліфорніі, танкі пад Масквой, паветраныя шары ў Турэччыне. 15 фотаімгненьняў тыдня
Аргентынскія актывісты руху за легалізацыю абортаў, апранутыя як персанажы з фэміністычнай антыўтопіі канадзкай пісьменьніцы Маргарэт Этвуд «Аповед служанкі», дэманструюць у Буэнас-Айрэсе 5 жніўня.
Конегадоўца зьбірае свой табун каля гары Эрджыяс у Турэччыне.
Мігранты, выратаваныя ў Міжземным моры, стаяць на борце лодкі, якая накіроўваецца ў порт Альхесірас, Гішпанія.
Грузінскія вайскоўцы бяруць удзел у шматнацыянальных ваенных вучэньнях«Noble Partner 2018» каля Тбілісі.
Чалавек ідзе па дарозе пасярод ляснога пажару недалёка гораду Сілвэш у Партугаліі.
Расейскі танк T-72 B3 на міжнародных армейскіх гульнях у Алабіне пад Масквой.
Брат зь сястрою забаўляюцца са шчанюком у прадмесьці Карачы, Пакістан.
Емэнскае дзіця ў лягеры для ўнутрана перамешчаных асоб ва ўсходняй правінцыі Марыб.
Далі Барамідзэ, 71 год, плача над магілай свайго сына, забітага 10 гадоў таму ў грузіна-расейскай вайне.
Сцэна з вуліцы ў Маскве.
Афганец на інваліднай калясцы далучаецца да «Маршу міру», заклікаючы пакласьці канец вайне ў краіне. Герат, 7 жніўня.
Паветраныя шары з турыстамі падымаюцца ў неба на світаньні ў Кападокіі, Турэччына.
Пакістанскі мэдработнік дае вакцыну супраць поліяміеліту для дзіцяці ў Лахоры.
Людзі ў зруйнаванай царве чакаюць канцэрту на фэсьце «Справа» ў вёсцы Белая Царква Чашніцкага раёну Віцебскай вобласьці.
Паветраны танкер гасіць пажар у Каліфорніі, 5 жніўня.
Вясёлкавая стужка на расьпяцьці на даху Дзяржаўнага Эрмітажу падчас мітынгу супольнасьці ЛГБТ у цэнтры Санкт-Пецярбургу 4 жніўня.