Пратэсты супраць гей-прайду ў Ерусаліме, сутычкі ў Зымбабвэ і фэстываль пастухоў у Швайцарыі. 15 фотаімгненьняў тыдня

Бэльгійскія рыбакі на конях спрабуюць зацягнуць сетку ў мора, каб злавіць крэвэткі.
 

Чэмпіянат сьвету ў паветраных шарах, у Расеі.

Хлопец у шары ідзе па рацэ Влтаве ў Празе.

Ультра-артадаксальныя габрэі пратэстуюць супраць штогадовага гей-параду ў Ерусаліме. Ізраільскія сілы бясьпекі ўжылі вадамёты.

Жаўнер у Зымбабвэ зьбівае ўдзельніка дэманстрацыі супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў.

Фэстываль пастухоў у Швайцарыі.

Пахаваньне харвацкага сьпевака Олівэра Драгоевіча.

Жанчыны ў Капэнгагене пратэстуюць супраць увядзеньня закону, які забараняе насіць нікабы.

Падвойная вясёлка на Залатым мосьце ў Віетнаме.

Мастак Марцін Нотхэльфэр едзе па Мюнхэну «воблачным ровары». Нотхэльфэр хоча паказаць сваім выступам, дзе ў горадзе добрае паветра, а дзе кепскае. Яго ровар выдзімае мыльныя бурбалкі, калі паветра чыстае, але ў дрэнным паветры дыміць.

Жанчына з парасонам праходзіць побач са скульптурай пад назвай «Парасоны» ў грэцкіх Салёніках.

Шэсьць чалавек загінулі, а сямёра зьніклі бязь вестак у адным з самых разбуральных лясных пажараў у гісторыі ЗША - у Каліфорніі. Больш за 800 дамоў і 300 іншых будынкаў згарэлі 

Людзі ва Ўладзівастоку ў Расеі сьвяткуюць Дзень ваенна-марскага флёту.

Уцякач з Афганістану побач з часовым домам.

Баснійскі дайвэр скача са Старога моста, які перасякае раку Нерэтва ў Мостарч, падчас 452-га традыцыйнага спаборніцтва па дайвінгу.