Гіганцкія табуны ў стэпе, сьпёка ў Эўропе і сьвята індуістаў. 10 фотаімгненьняў тыдня.

Расеец Нікіта Фядотаў удзельнічае ў чэмпіянаце сьвету па скачках у ваду зь вялікай вышыні ў Кванджу, Паўднёвая Карэя. 22 ліпеня 2019 году.

Вялікі табун коней ва ўнутранай Манголіі, аўтаномнай вобласьці на поўначы Кітаю.

Аўганскія хлопчыкі зьбіраюць рэшткі аўтамабіля пасьля самагубчага тэракту ў Кабуле. Адзін харвацкі салдат быў забіты, а два іншыя сур'ёзна параненыя ў выніку нападу на калёну 24 ліпеня.

Жанчына праглядае бюлетэнь перад укідваньнем яго ў мабільную скрыню для галасаваньня падчас парлямэнцкіх выбараў у Кіеўскай вобласьці Ўкраіны 21 ліпеня.

Дзяўчына зьбірае вінаград ддля вырабу разынак у Гераце, Аўганістан.

Італьянскі касманаўт Люка Парміната, член экспэдыцыі на Міжнародную касьмічную станцыю разьвітваецца са сваякамі з аўтобуса да запуску ракеты "Саюз-МС-13" на расейскім касмадроме Байканур.

Індыйскі хлопчык прадае кветкі індуістам каля ракі Ганг падчас сьвятога месяцу Шраван.

Муніцыпальныя рабочыя рамантуюць ліхтары на Крашчаціку ў Кіеве.

Спартовец скача з моста падчас традыцыйнага штогадовага спаборніцтва па дайвінгу ў Косаве.

Людзі купаюцца ў возеры Ябланіцка каля Коніча ў Босьніі і Герцагавіне.