Стоп-кадры тыдня: Хай-дайвінг у Косаве, выбары ў Пакістане, пажары ў Грэцыі

Штогадовы конкурс хай-дайвінгу ў Косаве. 

На возеры Сэрпентайн у Лёндане. 

Сьпёка ў Сэуле. У многіх рэгіёнах Паўднёвай Карэі тэмпэратура дасягае 38 градусаў цяпла.

Галасаваньне на выбарах у Пакістане. 

Жанчыны, апранутыя ў паранджу, стаяць у чарзе на выбарчым участку ў пакістанскім Пешавары 25 ліпеня.

Падчас выбарчай кампаніі ў пакістанскім Пешавары.

Смутак пасля тэракту 25 ліпеня, у выніку якога загінуў 31 чалавек. Тэракт адбыўся ля выбарчага ўчастку ў паўднёва-заходнім горадзе Квета ў Пакістане. Экстрэмісцкая групоўка Ісламская дзяржава ўзяла на сябе адказнасьць за напад.

Сырыйцы аглядаюць месца тэракту ў горадзе Сувэйда. Сырыйскія дзяржаўныя СМІ сьцьвярджаюць, што дзясяткі людзей былі забітыя ў выніку нападу на поўдні краіны, абвінавачваючы баевікоў Ісламскай дзяржавы.

Пошукі пацярпелых і ахвяраў ў выніку паводкі ў Індыі.

Хлопчыкі гуляюць у футбол на бруднай зямлі ў парку ў дажджлівы дзень у Даке, Банглядэш.

Жанчына спрабуе знайсці свайго сабаку пасьля ляснога пажару ў грэцкай вёсцы Маці. Як найменей 60 чалавек загінулі ў выніку лясных пажараў блізу Атэнаў.

Людзі назіраюць за ляснымі пажарамі недалёка ад Атэнаў.

Пажарны спрабуе патушыць лясны пажар блізу Атэнаў. Як найменей 60 чалавек загінулі, больш за 100 чалавек пацярпелі ў выніку лясных пажараў у Грэцыі. Паводле ўладаў, колькасьць пацярпелых будзе павялічвацца. 

Мост Свабоды ў сталіцы Вугоршчыны Будапэшце.