Стоп-кадры тыдня: Позіркі Трампа і Пуціна, гішпанцы ратуюць мігрантаў, эўфарыя ў Францыі

Індыйскі лодачнік перавозіць турыстаў на рацэ Ганг, у Калькуце.

Чальцы гішпанскай арганізацыі Proactiva Open Arms ратуюць жанчыну-мігрантку, лодка якой затанула ў Міжземным моры ля берагоў Лібіі. 

Людзі збіраюцца на Мосьце пакутнікаў у Стамбуле для ўдзелу ў другой гадавіне паразы ў спробе дзяржаўнага перавароту.

Амэрыканскі прэзыдэнт Дональд Трамп і Ўладзімер Пуцін падчас сустрэчы ў Хэльсынках. 

Мігранты чакаць дазволу сысьці з карабля ў порце Поцала, Сыцылія. 

Людзі ў Парыжы сьвяткуюць перамогу францускай зборнай у Чэмпіянаце сьвету па футболе.

Сырыйцы з усходняга Дамаску глядзяць фінальны матч Чэмпіянату сьвету па футболе ў разбураным доме.

Францускія заўзятары на Марсавым полі ў Парыжы сьвяткуюць перамогу нацыянальнай зборнай. 

Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас фінальнага матчу Францыя-Харватыя Чэмпіянату сьвету ў Расеі.