Стоп-кадры тыдня: выпускны ў Дзятлаве, скачкі Надаля ў Парыжы, арышт гей-актывіста ў Маскве

Арышт брытанскага гей-актывіста Пэтэра Татчэла падчас яго антыпуцінскага пратэсту ў Маскве 14 чэрвеня 2018 году.

Грамадзяне Македоніі пратэстуюць у Скоп'е супраць зьмены афіцыйнай назвы краіны.

Вулічныя музыканты ў Маскве сьпяваюць у надзеі зарабіць падчас чэмпіянату сьвету па футболе.

Жахар Стамбулу ахалоджваецца вадой падчас анамальнай сьпёкі.

Самалёт ЗША прымае ўдзел у вучэньнях NATO каля гораду Скрунда ў Латвіі.

Аўганскі хлопчык вязе ў калясцы традыцыйныя прысмакі на рынку ў Кабуле напярэдадні сьвята Ід аль-Фітр, якое адзначаецца ў канцы сьвятога месяца посту Рамадан.

Зьмена ганаровай варты ў Маскве.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Тармп і лідэр Паўночнай Карэі Кім Чэн Ін падчас саміту ў Сынгапуры 12 чэрвеня.

Украінскі вайсковец голіцца з дапамогай камеры мабільнага тэлефона паблізу лініі фронту непадалёк ад паўднёва-ўсходняй часткі Марыюпаля.

Паліцыянт на месцы тэракту, які зрабіў тэрарыст-самагубца ў Кабуле.

Выпускнікі на выпускным вечары ў Дзятлаве, Беларусь.

Удзельнікі «Шэсьця колераў» у Кіеве кідаюць у паветра сіні і жоўты парашок.

Удзельнікі апазыцыйнага пратэсту ў Маскве трымаюць плякат у падтрымку ўкраінскага палітзьняў Расеі Алега Сянцова.

Лава выцякае з вулькану Калаўэя на Гаваях.

Гішпанскі тэнісіст Рафаэль Надаль разьмінаецца перад фінальным матчам Адкрытага чэмпіянату Францыі з Дамінікам Тымам, у якім Надаль перамог.