Піянэры, Лукашэнка і ЛГБТ-актывісты. Самыя яркія фота-тыдня

Беларускія школьнікі адзначаюць гадавіну прадзяржаўнай піянэрскай арганізацыі

Украінская праваслаўная царква Маскоўскага патрыярхату праводзіць мітынг каля украінскага парлямэнту супраць закону, які дае ўладам большы кантроль над гэтым адгалінаваньнем царквы  (Reuters/Gleb Garanich)

У Іраку мужчына спрабуе дастаць машыну з вагню падчас спэцапарыцыі антытэрарыстычных сілаў Іраку супраць Ісламскай дзяржавы (AFP/Ahmad al-Rubaye)

Аўганскі хлопчык ратуецца ад сьпёкі ў брудным вадаспадзе ў правінцыі Джалалабад (Reuters/Parwiz)

Беларускі гурт НАВІ выступае з песьняй "Гісторыя майго жыцьця" на фэстывалі "Эўрабачаньне" ў Кіеве

Актывісты адзелі сымбалічную форму катаў і павесілі на шыбеніцу шыльду "Нацыянальнае антыкарупцыйнае бюро Ўкраіны" падчас пратэсту ў Кіеве 16 траўня  (epa/Serhiy Dolzhenko)

Дзяўчынка гуляе сярод цэглы, якая сушыцца на сонцы каля фабрыкі ў Іраку (AFP/Haidar Hamdani)

Уладзімір Пуцін, Аляксандар Лукашэнка і Сі Цьзіньпін на Саміце ў Пэкіне 15 траўня 

Прыхільнікі Іранскага прэзыдэнта Хасана Рухані сьпяваюць падчас выбарчай кампаніі ў горадзе Занджан 16 траўня (AFP/Behrouz Mehri)

Палестынскія школьніцы ўцякаюць ад сьлезацечнага газу выпушчанага ізраільскімі вайскоўцамі падчас пратэстаў з нагоды 69-й гадавіны Накбы 15 траўня. Накба гэта дзень калі адзначаецца гадавіна высяленьня палестынцаў пасьля абвяшчэньня незалежнасьці Ізраіля ў 1948-м годзе  (Reuters/Ammar Awad)

Іракцы, якія страцілі жыльлё, у выніку баёў паміж войскамі Іраку і Ісламскай дзяржавай  (Reuters/Danish Siddiqui)

Пакістанскія дзеці гуляюць у рацэ Раві (AFP/Arif Ali)

Сырыйскае дзіцё есьць цукровую вату (AFP/Zein Al Rifai)