Стоп-кадры тыдня: На бронетранспарцёры ў краму дзеля бутэлькі, ёга на парадзе, завеі ў Атлянтык-Сіці

Расея, Апатыты. Мужчына пратараніў бронетранспарцёрам вітрыну крамы, каб скрасьці бутэльку віна.

Прага. Чэскі кандыдат на прэыздэнта Міхал Горачак рыхтуецца да апошніх дэбатаў напярэдадні першага туру прэзыдэнцкіх выбараў у Чэхіі 12-13 студзеня. 

Баі сырыйскіх урадавых сілаў з паўстанцамі. 

Ірацкія дзяўчаты трымаюць свой нацыянальны сьцяг падчас цырымоніі паўторнага адкрыцьця рынку ў Старым горадзе Масулу. 

Царква і рэшткі старажытнага паселішча. Віланова-де-Саў, Каталёнія. 

На заводзе ў Нэпале. 

Індыйскія салдаты бяруць удзел у сэсіі ёгі падчас рэпетыцыі параду да Дня Рэспублікі ў Нью-Дэлі. 

Аўганскія жанчыны ў паранджы ў старой частцы ірацкага гораду Герат.

Завеі ў Атлянтык-Сіці, штат Нью-Джэрсі,ЗША. 

Параненая падчас бамбардзіроўкі сырыйская дзяўчынка.

Пазыцыі ўкраінскіх вайскоўцаў на ўсходзе Данецкай вобласьці 11 студзеня. 

У разбураным сырыйскім горадзе Рака. 

Японскія жанчыны ў кімано едуць у мэтро пасьля цырымоніі з нагоды Дня паўналецьця ў Токіа.

Кіеў. Праваслаўная верніца, якая належыць да Маскоўскага патрыярхату, нападае на ўкраінскага пратэстоўца ў масцы прэзыдэнта Расеі Пуціна. 

Кіданьне ялінкамі ў Ірляндыі. 

Паўночная служба з нагоды Раства ў Тбілісі. 

Фанат зімовага плаваньня трымае нацыянальны расейскі сьцяг падчас мерапрыемства з нагоды праваслаўнага Раства ў чарнаморскім порце Эўпаторыі, Крым.

Украінцы сьпяваюць калядныя гімны падчас каляднага шэсьця ў цэнтры Львова. 

Прэм'ер-міністар Расеі Дзьмітрый Мядзьведзеў прыняў удзел у каляднай імшы ў Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве 7 студзеня.

Падчас каляднай службы ў Сьвята-Траецкім саборы ў Тбілісі 6 студзеня.