Стоп-кадры тыдня, 9-15 студзеня

Сьвяткаваньне Дня Сьв. Васіля, 13 студзеня, у македонскай вёсцы Вэўчані.

Рыбалка на рацэ Масква.

Індыйскі хлопчык падбірае манэты, ахвяраваныя вернікамі на беразе Бэнгальскай затокі падчас сьвята Гангасагар на востраве Сагар на ўсходзе Індыі, 12 студзеня.

Гульня "Злаві дзяўчыну" ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным рэгіёне ў Кітаі.

Могільнік "Даліна міру" ў ірацкім горадзе Наджаф.

Баец сэпаратысцкіх сілаў каля руінаў Данецкага аэрапорту.

Сырыйская дзяўчынка з бацькамі чакаюць выезду з абложанага гораду Мадая.

Горад Доўма, на поўдзень ад Дамаску, пасьля бамбаваньня ўрадавымі сіламі, 10 студзеня.

Графіці ў Брыкстане, прадмесьці Лёндану, дзе нарадзіўся музыка Дэйвід Боўі. Боўі памёр ад раку 10 студзеня.

Пахаваньне Аляксандра Ільніцкага, байца батальёну "Міратворац", у Кіеве 11 студзеня.

Засьнежаны парк у Менску.

Паліцыя ў Прышціне, сталіцы Косава, ужывае сьлёзацечны газ супраць антыўрадавых дэманстрантаў, 9 студзеня.