Цень крыжа, скокі Назарбаева, Чысты панядзелак, амфітэатар Пальміры

Падчас 21-й Міжнароднай выставы "Газ, нафта і нафтахімія" ў Тэгеране.

Расейскі аркестар выступіў з канцэртам у амфітэатры сырыйскага гораду Пальміра. Канцэрт вядомага ў Расеі Марыінскага тэатру прайшоў пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева, які зьяўляецца пасьлядоўным прыхільнікам прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна. Сярод музыкаў выступіў і віялянчэліст Сяргей Ралдугін, чыё імя згадваецца ў так званых «Панамскіх паперах», паводле якіх Ралдугін мае дзьве афшорныя кампаніі, якія праводзяць сумнеўныя зьдзелкі.

Напярэдадні параду 9 траўня на Чырвонай плошчы ў Маскве.

Паранены ўкраінскі афіцэр цалуе сваю нявесту падчас вясельля ў Цэнтральным вайсковым шпіталі ў Кіеве. Ён быў паранены ў ходзе баявых дзеянняў на ўсходзе Ўкраіны, страціў зрок і нагу, падарваўшыся на міне.

Беларускія вэтэраны Другой сусьветнай вайны Васіль Маладцоў (справа) і Мікалай Скатулін падчас мерапрыемства з нагоды 71-й гадавіны вызваленьня краіны ад фашысцкай Нямеччыны ў Менску.

Ранішняя малітва ў індыйскім Кашміры. 

Жанчына праходзіць побач з ударнікам, як грае ля сухога рэчышча ракі Есентай ў Алматы, Казахстан. 

Пакістанскія рабочыя адпачываюць. На рынку ў Равалпіндзі.

Ля лагера для мігрантаў і ўцекачоў у раёне сяла Ідамені недалёк ад грэка-макэдонскай мяжы. 

Пяцігадовы Муртаза Ахмэд, заўзятар Ліянэля Мэсі, носіць кашулю, падпісаную зоркай "Барсэлёны".  3 траўня сям'я Муртазы была вымушаная пакінуць Аўганістан з-за пагрозаў. 

Экспазыцыя абутку ахвяраў Галакосту ў музэі Галакосту Яд Вашэм у Іерусаліме. Пачынаючы з вечара 4 траўня, Ізраіль адзначае штогадовы Дзень памяці ахвяраў Галакосту памяці 6 мільёнаў габрэяў, забітых нацыстамі падчас Другой сусьветнай вайны. 

Урачыстасьці з нагоды крымскататарскага сьвята вясны недалёк ад гораду Бахчысарай у Крыме. 

Косаўскія альбанцы ў традыцыйных адзеньнях сьвяткуюць далучэньне Фэдэрацыі футболу Косава да УЭФА.  
 

Падчас сумесных вайсковых вучэньняў Малдовы і ЗША.

Індыйскі хлопчык плавае ў бруднай сажалцы ў Нью-Дэлі.

Іранскія жанчыны наведваюць спаборніцтвы па сноўборду на гарналыжным курорце Тачал недалёк ад Тэгерану. 

Чалавек робіць сальта ў рацэ ў сьпякотны дзень у Пэшавары, Пакістан. 

Чысты панядзелак у Львове

Рыбалка на Енісеі. Расея. 

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў танчыць з артыстамі падчас урачыстасьцяў з нагоды Дня адзінства народу Казахстана ў Алматы 1 траўня.

Падчас грузінскай народнай гульні лело, якая нагадвае рэгбі. 

Пасьля тэракту "Ісламскай дзяржавы" ў ірацкім горадзе Самаві. 

Пакістанскі рабочы. Міжнародны дзень салідарнасьці працоўных 1 траўня. 

 

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін  і Патрыярх Кірыл падчас сьвяткаваньня Вялікадня ў Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве 1 траўня.