Стоп-кадры тыдня: Новы чарнобыльскі саркафаг, землятрусы ў Японіі і Эквадоры, Клінтан на мітынгу

Казаская гімнастка Сабіна Ашырбаева выступае падчас кваліфікацыйнага раўнду на алімпійскай арэне ў Рыё-дэ-Жанэйра. (Фота EPA)

Людзі працуюць на даху новага саркафага, які цяпер будуюць над Чарнобыльскай атамнай электрастанцыяй. (Фота AFP)

Народжаны ў ЗША баец у зьмяшаных двубоях (MMA) Джэф Монсан (у цэнтры) трымае партрэты Леніна і Сталіна падчас цырымоніі каля маўзалею Леніна на Краснай плошчы ў Маскве 22 красавіка. Летась Монсан атрымаў расейскае грамадзянства. (Фота AFP)

Людзі абедаюць на руінах дома, разбуранага выбухам падчас самагубчага нападу на ўрадавы будынак у Кабуле 19 красавіка. (Фота Reuters)

Мужчына і дзіця ідуць уздоўж чыгункі каля лягера для мігрантаў і ўцекачоў на грэцка-македонскай мяжы. (Фота AFP)

Чалавек на руінах у горадзе Портавьеха ў Эквадоры, дзе 20 красавіка адбыўся землятрус магутнасьцю 6.1 пункта. За чатыры дні да таго адбыўся яшчэ больш магутны землятрус, ад якога загінулі больш за 525 чалавек, а сотні дагэтуль застаюцца зьніклымі бязь вестак. (Фота AFP)

У вёсцы Лаўскі Брод у Валожынскім раёне на Меншчыне. (Фота Reuters)

Патэнцыйная кандыдатка на пасаду прэзыдэнта ЗША Гілары Клінтан рэагуе на вітаньні сваіх прыхільнікаў падчас сустрэчы з выбарцамі ў штаце Нью-Ёрк 19 красавіка. (Фота Reuters)

Гішпанскія вайскоўцы страляюць з гаўбіцы падчас манэўраў NATO. (Фота EPA)

Манах паліць у печы ў праваслаўным манастыры Марткопі за 30 кілямэтраў ад сталіцы Грузіі, Тбілісі. (Фота EPA)

Спэцпадразьдзяленьне паліцыі ахоўвае міністэрства культуры ў сталіцы Македоніі, Скоп'е, падчас пратэсту супраць рашэньня прэзыдэнта спыніць расьследаваньне справаў больш чым 50 вядомых асобаў, замяшаных у скандале з праслухоўваньнем. (Фота AFP)

Параненаму аўганцу робяць рэнтген нагі пасьля выбуху каля будынка службы бясьпекі ў Кабуле. Падчас выбуху загінулі прынамсі 28 чалавек і каля 300 былі параненыя. (Фота AFP)

Паліцянты падчас ратавальнай апэрацыі вакол будынка, разбуранага землятрусам у японскім горадзе Мінамяса. (Фота Reuters)

Кіргіскі культурыст Эмільбек Надырбаеў падчас спаборніцтваў у Бішкеку 17 красавіка. (Фота EPA)

Хлопчык сядзіць ў старым аэрапорце Афінаў, які цяпер выкарыстоўваецца як часовы лягер для ўцекачоў. (Фота AFP)