Сноўбард у Лагойску, танцы ў Маскве, бомба ў Баграме. 17 фотаімгненьняў тыдня.
На выставе ўзбраеньня ў Сэвастопалі.
Спаборніцтвы ў сноўбардзе ў Лагойску.
Цягнік, якім харвацкія нацыяналісты-усташы дастаўлялі сэрбаў у лягер сьмерці Ясэнавац у гэтак званай Незалежнай харвацкай дзяржаве падчас вайны.
Помнік Мэрылін Манро ў Маскве.
Напярэдадні Дня касманаўтыкі (12 красавіка) чысьцяць помнік Юрыю Гагарыну ў Маскве.
Аўганскія дзяўчаты па дарозе ў школу.
Перадвыбарная прапаганда ў Кіеве.
Танец на ўзьбярэжжы ракі Масква ў сталіцы Расеі.
Паводка ў Іране.
Грузінскія дзеці на адзначэньні 30-х угодкаў гэтак званай "Тбіліскай трагедыі" 1989 году, калі пры разгоне антысавецкай дэманстрацыі ў сталіцы Грузіі загінуў 21 чалавек.
Прыхільнік ультраправай славацкай партыі Котлеба перад будынкам Вярхоўнага суду ў Браціславе падчас разгляду прапановы аб забароне партыі.
"Блышыны рынак" у Тбілісі.
Ромскія дзеці на арэлях у лягеры каля Прышціны, сталіцы Косава.
Галубы пралятаюць перад плякатам з выявай прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана.
Лыжаваньне ў гумарыстычным спаборніцтве Californication 9.0 у Лагойску, 7 красавіка.
Аўганская сям’я праяжджае каля месца бомбавай атакі на вайсковую базу Баграм.
Кіргізская ганаровая варта на могілках каля Бішкеку, 7 красавіка.