Стоп-кадры тыдня: выбух у Санкт-Пецярбургу, вайна ў Сырыі, выбары ў Сэрбіі

Адзін з параненых у тэракце ў мэтра ў Санкт-Пецярбургу 3 красавіка

Памінальная служба па ахвярах тэракту ў мэтро ў Санкт-Пецярбургу ў Саборы Сьв. Тройцы

Людзі ў Маскве зьбіраюцца на памінальны мітынг па 14 ахвярах тэракту ў мэтро ў Санкт-Пецярбургу

Аўганскія ўцекачы ў Пакістане чакаюць рэгістрацыі ў праграме ААН па добраахвотным вяртаньні

Мужчына нясе мёртвае дзіця, якое загінула ў меркаванай газавай атацы ў правінцы Ідліб у Сырыі 4 красавіка. У атацы загінулі ня менш за 86 чалавек

Праваслаўны сьвятар удзельнічае ў вучэньнях пажарнікаў у Сімфэропалі

Лоўля рыбы ў рацэ Кабул, на ўскраіне аўганскага гораду Джалалабад

Лялькі на ложках у былым дзіцячым садку ў горадзе Прыпяць, Украіна

Ахвяры паветранай атакі 3 красавіка на горад Доўма ў Сырыі

Аздараўляльныя працэдуры ў санаторыі ў горадзе Гамам аль-Аліль, якая была нанава адчыненая пасьля вызваленьня гораду ад баевікоў "ісламскай дзяржавы"

Трубач адзначае перамогу Аляксандра Вучыча на прэзыдэнцкіх выбарах у Сэрбіі 2 красавіка

На адным з выбарчых участкаў у Ерэване 2 красавіка ў Армэніі прайшлі парлямэнцкія выбары

На адной з вулачак Мосулу, за які ідуць зацятыя баі паміж ірацкімі праўрадавымі сіламі і баевікамі "ісламскай дзяржавы"