Туман над Сыднэем, канатаходцы над Прагай, вішні ў Вашынгтоне. 12 фотаімгненьняў тыдня.

Прышчэпка дзяцей супраць поліяміэліту ў Аўганістане.

Сыднэй у Аўстраліі 3 красавіка спавіў густы туман.

Людзі рыхтуюцца запускаць паветраных змеяў, каб адзначыць Сусветны дзень пералётных птушак у горадзе Акаба, Ярданія, 4 красавіка.

Цагельня на ўскраіне Джалалабаду, Аўганістан.

Прадавец газэтаў у Маскве.

Паводка ў горадзе Харамабад у заходнім Іране.

Узыход сонца ў Франкфурце, Нямеччына, 2 красавіка.

Канатаходцы над Эмаўскім кляштарам у Празе, Чэхія, 1 красавіка.

Пажар у колішняй фабрыцы паперы ў Калінінградзе, 1 красавіка.

Шахта перад сьвітаньнем у горадзе Першатравенск на Днепрапятроўшчыне ва Ўкраіне.

Вішні цьвітуць перад Капітоліем у Вашынгтоне.

Прыхільнікі адной з турэцкіх апазыцыйных партый вітаюць вынікі мясцовых выбараў у Стамбуле, 1 красавіка.