2014: Год у фатаграфіях

Прыхільнікі эўрапейскай інтэграцыі Ўкраіны адзначаюць Новы Год на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве, 1 студзеня. Масавыя дэманстрацыі Эўрамайдану, распачатыя ў лістападзе, праз тры месяцы прывялі да адхіленьня прэзыдэнта Віктара Януковіча ад улады.(Valentyn Ogirenko, Reuters)

Тоўсты лёд на беразе возера Мічыган у Чыкага падчас маразоў, 6 студзеня. (Scott Olson, Getty Images)

Уцёкі ад авіяналёту ўрадавых сілаў у Алепа, Сырыя, 21 студзеня. (Ammar Abdullah, Reuters)

Пажар ва ўрадавым будынку ў Тузьле, Босьнія-Герцэгавіна, 7 лютага. Пратэсты падпалілі будынак і мелі сутычкі з спэцназам падчас хваляваньняў з прычыны росту беспрацоўя і бязьдзейнасьці ўладаў. (Dado Ruvic, Reuters)

Былыя ваяўнікі Талібану, сярод іх дзьве жанчыны, стаяць у кайданках каля захопленай зброі ў пастарунку паліцыі пасьля вайсковай апэрацыі ў афганскай правінцыі Нангаргар, 4 лютага. (Abdul Mueed, epa)

Адно з алімпійскіх колцаў не раскрылася на цырымоніі адкрыцьця Зімовай Алімпіяды ў Сочы, Расея, 7 лютага. (Phil Noble, Reuters)

Расейскія казакі нападаюць на Надзею Талаконьнікаву і іншых удзельніц панк-гурту Pussy Riot падчас іх выступу на вуліцы ў Сочы, 19 лютага. (Morry Gash, AP)

Пудзіла на барыкадах у Кіеве, 21 лютага. Калі паміж пратэстоўцамі і ўрадавымі сіламі распачаліся вулічныя баі ва ўкраінскай сталіцы, прэзыдэнт Віктар Януковіч уцёк з Кіеву і парлямэнт пазбавіў яго ўлады. (Bulent Kilic, AFP)

Расейцы Аляксандар Ерамееў і Дзьмітры Зайцаў пасьля рэгістрацыі шлюбу ў Буэнас Айрэсе, Аргентына, 25 лютага. Аднаполыя шлюбы ў Расеі не дазволеныя, расейскія геі ўсё часьцей сутыкаюцца з рэпрэсіямі і гвалтам. (Daniel Garcia, AFP)

Удзельнікі ўваходзяць у залю падчас урачыстага адкрыцьця штогадовага Балю ў Венскай Опэры 27 лютага. (Herbert Neubauer, epa)

Кіргіскія коньнікі падчас традыцыйнай сярэднеазіяцкай гульні ў кёк-бёру (казладраньне) на сьвяце Наўруз у Бішкеку, Кіргізстан, 17 сакавіка. (Igor Kovalenko, epa)

Аўтамабіль з расейскім сьцягам каля крымскага порту Феадосія 24 сакавіка, неўзабаве пасьля расейскай анэксіі Крыму. (Shamil Zhumatov, Reuters)

Рэшткі сьпісанага падводнага флёту на заводзе перапрацоўкі ядзерных адкідаў у горадзе Фокіна ў расейскім Прыморскім краі, 28 сакавіка. (Yuri Maltsev, Reuters)

Афганскія жанчыны чакаюць на ўчастку для галасаваньня ў Мазары-Шарыфе 5 красавіка. Прэзыдэнцкія выбары азначылі сабой першую дэмакратычную зьмену ўлады ў Афганістане пасьля падзеньня рэжыму Талібану, у выніку чаго да ўлады прыйшоў Ашраф Гані. (Zohra Bensemra, Reuters)

Вугорскія жанчыны галасуюць на парлямэнцкіх выбарах у вёсцы Вэрэшэдзьхаза каля Будапэшту 6 красавіка. У выніку выбараў прэм'ер-міністар Віктар Орбан застаецца на пасадзе яшчэ на чатыры гады. (Laszlo Balogh, Reuters)

Дэманстранты ў Ерэване 23 красавіка паляць турэцкі сьцяг падчас адзначэньня гадавіны генацыду армянаў 1915 году ў Асманскай імпэрыі. (Hayk Baghdasaryan, Photolure)

Ірацкія жанчыны паказваюць знак перамогі запэцканымі ў чарніла пальцамі пасьля галасаваньня на парлямэнцкіх выбарах у Багдадзе 30 красавіка. (Sabah Arar, AFP)

Сьпявак-трансвэстыт Канчыта Вурст гаворыць з журналістамі 11 траўня ў Вене, празь дзень пасьля перамогі на конкурсе Эўравізіі. (Georg Hochmuth, AFP)

Чалавек цалуе сына, уратаванага пасьля выбуху ў шахце ў горадзе Маніса, Заходняя Турэччына, 13 траўня. Ахвярамі выбуху і абвалу шахты былі дзясяткі чалавек. (Bulent Kilic, AFP)

Фаервэрк з нагоды адкрыцьця новай мячэці ў Аргуне, Чачня, 16 траўня. Мячэць Хаджа Аймані Кадыравай названая ў гонар маці чачэнскага лідэра Рамзана Кадырава. (RFE/RL's Radio Marsho)

Пацярпелыя ад найгоршай паводкі стагодзьдзя ў мясцовасьці Топчыч Поле, Босьнія, ратуюцца на экскаватары. (Dado Ruvi, Reuters)

Фрэд Гловэр з былога 9-га брытанскага парашутнага палка назірае за парашутыстамі ў Ранвілі, Нармандыя, Францыя, 5 чэрвеня на адзначэньні 70-й гадавіны высадкі дэсанту саюзьнікаў у Нармандыі 6 чэрвеня 1944 году. (Andy Rain, epa)

Самалёты стаяць каля пашкоджанай часткі міжнароднага лётнішча Джына ў Карачы, Пакістан, 10 чэрвеня пасьля нападу талібаў, у выніку якога загінула як найменей 27 чалавек. (Athar Hussain, Reuters)

Хлопец скача ў варонку ад бомбы, напоўненую вадой, у квартале Аш-Шаар, гораду Алепа ў Сырыі 10 ліпеня. Паводле мясцовых палітычных актывістаў, бомбу скінулі ўрадавыя сілы. (Hosam Katan, Reuters)

Могілкі ў Срэбраніцы, Босьнія, у дзень адзначэньня гадавіны разьні 11 ліпеня 1995 году, калі аддзелы басьнійскіх сэрбаў забілі тысячы мусульманскіх мужчынаў і хлапцоў. (Midhat Poturovic, RFE/RL)

Чалавек праходзіць каля абломкаў малайзійскага авіялайнэра, зьбітага каля Шахтарску на тэрыторыі, кантраляванай сэпаратыстамі ва Ўсходняй Украіне, 17 ліпеня. У выніку катастрофы загінулі ўсе 298 чалавек, што былі на борце. (Alexander Khudoteply, AFP)

Мусульмане моляцца падчас Рамадану ў мячэці Мэшэдзі Дадаш у Баку, Азербайджан, 21 ліпеня. (Abbas Atilay, RFE/RL)

Раён Шуджаія ў горадзе Газа пасьля ізраільскага ўдару ў рамках апэрацыі "Непарушная скала", здымак зроблены падчас часовага замірэньня 26 ліпеня. (Oliver Weiken, epa)

Праваслаўны сьвятар кідае пакрышку падчас сутычак зь міліцыяй на Майдане Незалежнасьці ў Кіеве 7 жніўня. (Sergei Supinsky, AFP)

Нырэц скача з моста вышынёю 22 мэтры на спаборніцтвах у горадзе Дзякава, Косава, 11 жніўня. (Armend Nimani, AFP)

Ірацкія ўцекачы з хрысьціянскай сэкты язідаў ідуць у бок сырыйскай мяжы, уцякаючы ад ваяўнікоў Ісламскай дзяржавы, 11 жніўня. (Rodi Said, Reuters)

Хвалі ракі Цяньтан вырваліся зь берагоў у кітайскай правінцыі Чжэцьзян 13 жніўня. (Reuters)

Афіцэры нацыянальнай гвардыі ЗША трымаюць варту на пагорку ў Фэргасане, штат Мізуры, падчас дэманстрацыі пратэсту 21 жніўня супраць забойства паліцыяй Майкла Браўна, няўзброенага 18-гадовага афраамэрыканца. Гвалтоўныя пратэсты выбухнулі пасьля сьмерці Браўна ў жніўні і яшчэ раз у лістападзе, калі паліцыянт, што страляў у маладзёна, быў апраўданы. (Larry W. Smith, epa)

Пыл, асколкі шкла і разьбітыя хатнія прылады ў данецкай кватэры 26 жніўня падчас баёў паміж урадавымі сіламі і сэпаратыстамі. (Sergei Ilnitsky, epa)

Народнае сьвята ў вёсцы Азярцо каля Менску, 7 верасьня. (Uladz Hrydzin, AFP)

Расейскі касманаўт Алег Арцем'еў выглядае з капсулы расейскага касмаплаву "Саюз" неўзабаве пасьля прызямленьня каля Джэзказгану, Казахстан, 11 верасьня, пасьля 6-месячнага знаходжаньня на Міжнароднай касьмічнай станцыі. (Maxim Shipenkov, Reuters)

Людзі праходзяць міма аўтамабіля, амаль цалкам патанулага ў гразі пасьля моцнай паводкі ў вёсцы Тэкія, Сэрбія, 17 верасьня. (Djordje Kojadinovic, Reuters)

Жанчыны ў народных строях танцуюць каля пустых возікаў падчас кулінарнага сьвята ў Стаўрапалі, Расея, 21 верасьня. У жніўні Расея наклала забарону на заходнія харчовыя прадукты ў адказ на заходнія санкцыі з прычыны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну. (Eduard Korniyenko, Reuters)

Жанчына гуляе з дачкой на зімовым спартовым курорце каля вёскі Гудауры на поўнач ад Тбілісі, 24 верасьня. (Kirill Kudryavtsev, AFP)

Папярэджаньне аб небясьпецы эболы ў Вэст-Пойнце, бедным раёне сталіцы Лібэрыі Манровіі 25 верасьня. Гэты раён найбольш пацярпеў ад выбуху эболы ў Заходняй Афрыцы. (Ahmad Jallanzo, epa)

Здымак-мультыэкспазыцыя выступу ўзьбецкай гімнасткі Кацярыны Хілько падчас выступу на 17-х Азіяцкіх гульнях у Інчхоне, Паўднёвая Карэя, 26 верасьня. (Kim Hong-Ji, Reuters)

Людзі ў вёсцы Мурсітпінар на паўднёвым усходзе Турцыі глядзяць празь мяжу на авіяўдары па сырыйскім горадзе Кабані 22 кастрычніка. Байцы курдзкіх аддзелаў "пэшмэрга" вядуць бой з ваяўнікамі Ісламскай Дзяржавы за кантроль над горадам. (Bulent Kilic, AFP)

Дзяўчына фатаграфуе пляншэтам на пляжы ў Карачы, Пакістан, 28 кастрычніка. (Akhtar Soomro, Reuters)

Пратэстоўцы ў Ганконгу раскрываюць парасоны - сымбаль руху за дэмакратыю - адзначаючы гэтак першы месяц масавых пратэстаў з патрабаваньнем рэформаў. (Damir Sagolj, Reuters)

Прарасейскі баявік на варце падчас датэрміновага галасаваньня на выбарах у вёсцы Валадарск, Усходняя Ўкраіна, 29 кастрычніка. У кантраляваных сэпаратыстамі раёнах Данбасу 2 лістапада прайшлі парлямэнцкія выбары, не прызнаныя ў Кіеве і ў сьвеце. (Stanislav Krasilnikov, TASS)

Афганскія дзеці вучацца на вольным паветры ў ваколіцах Джалалабаду, 5 лістапада. (Parwiz, Reuters)

Дзяўчынка ўскладае ружу да мэмарыялу Бэрлінскага муру на Бэрнаўэр штрасэ, падчас адзначэньня 9 лістапада 25-й гадавіны падзеньня муру. (Fabrizio Bensch, Reuters)

Лідэры краінаў Вялікай Дваццаткі на адкрыцьці саміту ў Брысбэне, Аўстралія, 15 лістапада. (Jason Reed, Reuters)

Дэманстранты паказваюць прэзыдэнту Чэхіі Мілашу Зэману чырвоную картку на дэманстрацыі пратэсту ў Празе 17 лістапада, у гадавіну Аксамітнай рэвалюцыі, якая скончыла камуністычнае панаваньне. Апанэнты Зэмана папярэджваюць, што прэзыдэнт захоўвае цёплыя дачыненьні з пуцінскай Расеяй і заплюшчвае вочы на парушэньні правоў чалавека ў Расеі, Кітаі і ў іншых краінах. (David W. Cerny, Reuters)

Мёртвыя буйвалы ляжаць на зямлі падчас цырымоніі складаньня ахвяраў на сьвяце Гадгімай Мэла ў Барыяпуры, Нэпал, 28 лістапада. Гэтае індуісцкае сьвята, якое адзначаецца раз на пяць гадоў, улучае ў сваёй праграме найбольшае ў сьвеце рытуальнае забойства жывёлаў. (Navesh Chitrakar, Reuters)

Пажарныя на рынку, які загарэўся ў выніку тэракту ў Грозным, 4 сьнежня. Як найменей 14 паліцыянтаў і вайскоўцаў службы бясьпекі, а таксама 10 баевікоў, загінулі ў перастрэлцы падчас нападу. (Kazbek Vakhayev, epa)

Галубы пралятаюць міма жанчыны, якая жабруе на вуліцах Алматы, Казахстан, 7 сьнежня. (Shamil Zhumatov, Reuters)

Пакістанская актывістка Малала Юсафзай пазуе зь сяброўкамі і паплечніцамі ў Осла 9 сьнежня неўзабаве пасьля атрыманьня Нобэлеўскай прэміі міру. Малала, падстрэленая талібамі за яе дзейнасьць, разьдзяліла прэмію з індыйскім змагаром за правы дзяцей Кайлашам Сат'яртхі. (Odd Andersen, AFP)

Індыйскія школьнікі са сьвечкамі ў горадзе Амрытсар на поўначы Індыі 17 сьнежня моляцца за памяць ахвяраў нападу талібаў на школу ў Пэшавары, Пакістан. У выніку нападу загінуў як найменей 141 чалавек, пераважна дзеці.