Стоп-кадры тыдня, 1-7 жніўня

Чалавек ахалоджваецца пад вадаспадам у адным з басьнійскіх гарадоў, 5 жніўня.

70-я ўгодкі атамнага бамбаваньня Хірасімы, Хірасіма 6 жніўня.

Беларуска Яна Несьцерава здабыла бронзу ў хай-дайвінгу на чэмпіянаце сьвету ў Казані, 4 жніўня.

НАСА апублікавала зробленыя ў ліпені сёлета здымкі невідочнага зь Зямлі боку Месяца.

Параплянэрысты над адным з азёраў Баварыі.

Жаночая база адпачынку Лагуна на беразе вадасховішча каля Грознага ў Чачні, 4 жніўня.

Індыйскі памежнік на мяжы Індыі з Пакістанам.

У Каліфорніі зноў пажары лясоў, 2 жніўня.

На пляж вострава Рэюньён у Індыйскім акіяне выкінула абломкі самалёта, 2 жніўня. Экспэрты не выключаюць, што гэта можа быць частка ад малазійскага авіялайнэра, які зьнік 16 месяцаў таму з 239 чалавекамі на борце.

Артылерыйскі склад украінскай арміі каля вёскі Курдзюмаўка, разьбіты сэпаратысцкімі сіламі, 2 жніўня.

Дзень Аленя, прафэсійнае сьвята аленяводаў у Ненецкай аўтаномнай акрузе Расеі, 2 жніўня.

Швэдка Сара Шострам устанавіла сусьветны рэкорд у плаваньні батэрфляем на 100 мэтраў у Казані, 3 жніўня.

Рынак у горадзе на поўначы Сырыі, дзе ўпаў зьнішчальнік урадавых сілаў, забіўшы каля 30 чалавек і параніўшы некалькі дзясяткаў.

Пакістанец ратуецца ад паводкі, 3 жніўня.

На авіяшоў у Разанскай вобласьці разьбіўся вайсковы верталёт.

Аўганская жанчына зь дзіцём чакае доктара ў лягеры уцекачоў у горадзе Герат, 3 жніўня.

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступае ў Вашынгтоне 3 жніўня на сустрэчы з маладзёвымі лідэрамі з Афрыкі.