Застой і трэш-мэтал: 1980-я гады ў СССР

Апошні марафет перад вечарынай

Касьмічны карабель «Буран» перавозяць на пускавую пляцоўку ў 1988 годзе.  Першы запуск
карабля адбудзецца ў тым жа годзе.Ён пасьпяхова абляцеў Зямлю без экіпажу. Больш «Буран» не выкарыстоўваўся. У 2002-м з-за ўрагану дах ангару, у якім знаходзіўся касьмічны карабель, абрынулася. Загінулі восем чалавек, «Буран» быў разбураны.

Ратавальнікі гасяць пажар на багатым нафтай Касьпійскім узьбярэжжы

Дзяўчынка пасьвіць авечак у Алтайскіх гарах, 1980 год

Танцавальная кляса ў Новакузьнецку, 1983 год

Леанід Брэжнеў у часе адпачынку ў Крыме. У 1982 годзе, калі быў зроблены гэты фотаздымак, здароўе дазваляла яму прыяжджаць на працу толькі на некалькі гадзінаў. Брэжнеў памёр у тым жа годзе
 

Паховіны генэральнага сакратара ЦК КПСС, старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савета СССР Юрыя Андропава трансьлююцца ў клюбе ў Новакузьнецку, 1984 год. З 1982 па 1985 у СССР памерлі тры кіраўніка краіны.

Савецкі трэш-мэтал гурт «Карозія мэталу» праз год пасьля запісу іх дэбютнай кружэлкі «Ордэн сатаны» (1988). У 2016 ггодзе заснавальнік групы Сяргей «Павук» Троіцкі (у цэнтры) патрапіў у турму ў Чарнагорыі за падпальваньне. У сакавіку 2017 ён заявіў, што зьбег з турмы і вярнуўся ў Расею, дзе плянуе зноў выступаць з гуртом.

Затопленыя вуліцы Новакузьнецку, 1983 год

Армрэстлінг у пасёлку Фярзюкава, 1981 год

Пара штурхае ровар па вясновай дарозе, 1980 год

Самаходныя гаўбіцы «Акацыя» на Краснай плошчы ў часе вайсковага параду, 1984 год

Стары салдат у цэнтры Масквы, 1980 год

Рабочы ў час перапынку, 1980 год

Падлеткі савецкія, матацыкл чэскі, ала сьцяг — Канфэдэратыўных Штатаў Амэрыкі. Байкеры на вуліцах Масквы, 1989 год

Абедзены перапынак на заводзе «АвтоВАЗ» у Тальяці, дзе і сёньня выпускаюць аўтамабілі «Лада» (былыя «Жигули»)

Партрэт Леніна на новых «Жыгулях» у Тальяці. Прамысловы горад Стаўрапаль пераназваны ў гонар лідэра Італьяянскай камуністычнай партыі пасьля таго, як у сярэдзіне 60-ых тут пачалася сумесная зь Італіяй аўтамабільная вытворчасьць: першая мадэль «Жыгулёў» (знакамітая «капейка») — гэта адаптаваны пад савецкія ўмовы Fiat 124

Вайскоўцы на ўзьлётнай паласе імітуюць самалёт, 1980 год

Людзі каля газэтнага кіёску ў Новакузьнецку, 1982 год

Чарга па гарэлку на Чукотцы, 1985 год

Шлях да храма, месца невядомае, 1980 год

Дзень народзінаў, 1988 год

Фота 1980 году — «Цяжкія часы»

Школьнікі з сабакам у першы дзень навучальнага году, Новакузьнецк, 1983 год