16 здымкаў іншага Дагестану. Як малады фатограф зьмяняе імідж сваёй краіны

Большасьць фатаграфій Шапіеў робіць падчас горных паходаў з сябрамі.

На фота — вёска Талсух непадалёк ад мяжы з Грузіяй.

«Звычайна мы знаходзімся ў дзікіх умовах па некалькі дзён. Часам нас няма цэлы тыдзень», — распавядае 24-гадовы фатограф.

На фота — застылы вадаспад у пячоры каля вёскі Сальта Гунібскага.

Шапіеў кажа, што яшчэ тры-чатыры гады таму ў Дагестане было небясьпечна. Але цяпер, кажа ён, тут нашмат спакайней.

На фота — горны пэйзаж у Шамільскім рэгіёне.

Хаця Дагестан і стаў больш бясьпечным, нават у 2016 годзе здараліся напады ўзброеных рэлігійных экстрэмістаў. Таму, перад кожнай паездкай у горы Шапінў заўсёды паведамляе уладам, куды менавіта ён адпраўляецца. «Раптам, нешта пойдзе ня так», — кажа ён.

На фота — каньён на плато Бэрмамыт.

«У гарах раней праводзіліся контртэрарыстычныя апэрацыі», — распавядае фатограф. Любая група маладых людзей у малапраходных месцах рызыкавала нарвацца на агонь расейскіх спэцслужбаў

Раней Шапіеў працаваў у якасьці афіцыйнага фатографа ў дагестанскім урадзе, але сышоў адтуль, каб знайсьці час для экспэдыцый.

На фота — Шапіеў(ззаду) з сябрам.

Шапіеў працуе фрылянсэрам. Нядаўна ён атрымаў першае заданьне ад расейскага выданьня National Geographic.

На фота — рака Чырагчай на поўдні Дагестану.

Падчас тэлефоннай размовы з карэспандэнтам Шапіеў распавёў, што яго любоў да пэйзажнай фатаграфіі пачалася ў дзяцінстве. «Я вырас у гарах. Калі я быў дзіцем, я ўвесь час трапляў у невялікія прыгоды і замалёўваў усё, што бачыў».

«Потым я даведаўся пра фатаграфію», — успамінае ён. Здымаць Шапіеў навучыўся сам. Яго пэйзажы прыйшліся людзям да спадобы — у Інстаграме на фатографа падпісаныя звыш 120 тысяч чалавек.

З дапамогай хэштэгу #exploringdagestan Шапіеў хоча паказаць сьвету іншы бок Дагестану.

На фота — засьнежаная вёска Ніжні Батлух.

«Людзі ня лічаць, што Дагестан можа быць прыгожым месцам. А я хачу даказаць адваротнае», — кажа фатограф.

Гэтая фатаграфія — самая папулярная ў Інстаграме Шапіева. «Я зрабіў яе ў мінулым годзе на мяжы з Грузіяй. Нам давялося ўгаворваць памежнікаў, каб яны дазволілі туды спусьціцца, — кажа Шапіеў. — Сонца зьзяла, і вецер гуляў на вадзе. А потым я ўбачыў гэтых коней»

На фота — вежа аднаго з самых старажытных дагестанскіх аулаў Кахіб. Яго заснавалі больш за 1000 гадоў таму

Большасьць сваіх кадраў Шапіеў робіць на тэлефон

А гэтыя каменныя хаты — старажытны аул, дзе жывуць нашчадкі перасяленцаў з Шыразу (Іран)

«Атмасфэра цішыні, спакою, душэўнасьці і прыгажосьці прыроды», — так падпісаў Шапіеў гэта фота ў сябе ў Інстаграме.

На фота — дагестанская вёска Хутхул.