Караблі NATO ў Адэскім порце: флягманскім камандуе жанчына

Эскадранны мінаносец Duncan (type 45 destroyer) - тып сучасных эсьмінцаў зь кіраванай ракетнай зброяй. Быў спушчаны на ваду ў 2010 годзе

Карабельная артылерыйская сыстэма малога калібра. Узбраеньне новых ангельскіх эскадранных мінаносцаў тыпу 45 зьяўляецца чыста абарончым, што тлумачыцца галоўным заданьнем новых эсьмінцаў - СПА марскіх груповак ВМС

Апошні раз брытанскія караблі знаходзіліся ў Адэсе 10 гадоў таму

Капітан 2-га рангу Элеанор Стэк, якая зьяўляецца камандзірам эсьмінца Duncan, 17 гадоў - у Каралеўскім флёце Вялікабрытаніі: «Пол або паходжаньне ня маюць значэньня. Галоўнае - добра рабіць сваю справу»

У камандзе ваеннага карабля Duncan больш за 20 жанчын

Фрэгат Yildirim ВМС Турцыі

Камандзір паходу SNMG2 у Чорнае мора, Джэймс Морлі: «Наша агульная задача - захаваць бясьпеку ў Чорным моры»

Служачыя брытанскага флёту на палубе брытанскага эсьмінца

Шматмэтавы верталёт Wildcat на палубе брытанца

Пасол Вялікабрытаніі ва Ўкраіне Джудзіт Гоф (зьлева) і камандзір эсьмінца Duncan Элеанор Стэк (справа)

Флягманскім караблём зьяўляецца брытанскі Duncan, ім камандуе жанчына - капітан 2-га рангу Элеанор Стэк.