Па Кіеве прайшоў юбілейны Мэгамарш вышыванак

Мэгамарш у вышыванках - фэстывальны рух украінскай культуры, які падхапілі многія буйныя гарады ня толькі Ўкраіны, але і многіх краінаў сьвету. Правядзеньне Мэгамаршу пачалі ў Кіеве ўвосень 2008 году. Ад таго часу мерапрыемства праходзіць традыцыйна два разы на год, вясной і восеньню.

Акцыю прымеркавалі да Дня вышыванкі, які адзначаўся 17 траўня.

Удзел у сёлетнім мэгамаршы ўзялі некалькі соцень людзей. 

Вышыванка ўжо стала сусьветным брэндам. У тым ліку і дзякуючы ўкраінскім дызайнэрам, якія выкарыстоўваюць візуальныя элемэнты вышыўкі ў сваіх калекцыях адзеньня, якое пасьпяхова прадаецца за мяжой.

Падчас маршу ўдзельнікі сьпявалі народныя ўкраінскія песьні, танчылі.

Гучыць гімн Украіны.