Да і пасьля анэксіі. Як Дзень Незалежнасьці Ўкраіны адзначалі ў Крыме

2008 год. Напярэдадні сьвяткаваньня 17-й гадавіны незалежнасьці Ўкраіны, у Севастопаль зайшлі расейскія караблі, якія прымалі ўдзел у блякаваньні грузінскага ўзьбярэжжа (падчас расейскай вайны супраць Грузіі - РС). Іх сустракалі прарасейскія актывісты​.

 

2009 год, Сімфэропаль. Так Дзень Незалежнасьці праходзіў у сталіцы Крыма.

У гэты ж час расейскія нацыяналісты арганізавалі ў Сімфэропалі «Рускі пратэст». Яны прайшлі па цэнтральных вуліцах горада і заявілі, што выступаюць супраць ўкраінскай незалежнасьці і ня лічаць 24 жніўня сьвятам. Зрэшты, сарваць сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці Ўкраіны ў Крыме расейскім нацыяналістам не ўдалося. Усе ўрачыстыя і сьвяточныя мерапрыемствы прайшлі па пляне.

2012 год, Сімфэропаль. Карэспандэнт Радыё Свабода ў Крыме паведамляў, што ўлады аўтаномнай рэспублікі традыцыйна ня былі актыўныя ў арганізацыі сьвяткаваньня Дня Незалежнасьці.

Таму грамадзкасьць сама арганізавала сьвяткаваньне. Прадстаўнікі шэрагу грамадзка-палітычных арганізацый аўтаноміі правялі каля бюста Тараса Шаўчэнкі ўрачыстыя мерапрыемствы.

Сцягі «Партыі рэгіёнаў» падчас ушанаваньня ўкраінскага сьцяга, 23 жніўня 2013

Кіраўніцтва Крыма сабралася ушанаваць дзяржаўны сьцяг Украіны ў Сімфэропалі ля помніка Тарасу Шаўчэнку

Украінскі сьцяг на фоне помніка Шаўчэнкі, 2013

2014 год, Севастопаль. Адсьвяткаваць Дзень Незалежнасьці выйшлі восем чалавек. Актывісты сабраліся пад тумбай, дзе калісьці стаяў помнік гетману Сагайдачнаму. З сабой яны прынесьлі ўкраінскія сьцягі, сьпявалі ўкраінскі гімн, ўсклалі кветкі да месца, дзе стаяў помнік, пасьля чаго пачаліся затрыманьні. У тым ліку затрымалі арганізатара мітынгу - актывіста Віктара Няганава. 

У гэты ж час у Сімфэропалі паліцыянты атачылі парк ім. Шаўчэнкі, паколькі паступіла паведамленьне аб замініраваньні тэрыторыі

Паліцэйскі кардон у парку Шаўчэнкі, 24 жнiуня 2014

2015 год, праз год пасьля анэксіі Крыма Расеяй, украінскія актывісты зноў сабраліся пад помнікам Шаўчэнку ў Сімфэропалі

Тады расейскія праваахоўнікі затрымалі прадстаўнікоў Украінскага культурнага цэнтра. Раней таксама паведамлялася, што ў Сімфэропалі невядомыя разарвалі букет кветак, пакладзены да помніка Тараса Шаўчэнку ў гонар Дня дзяржаўнага сьцяга Ўкраіны

2016 год. Пасьля анэксіі Крыма Расеяй на паўвостраве сьвяткаваньне Дня Незалежнасьці праходзіць амаль падпольна. У Сімфэропалі крымчане прыносяць кветкі да помніка Тарасу Шаўчэнку

Паліцыя назірае за тымі, хто прыносіць кветкі

Праводзіць масавыя мерапрыемствы, мітынгі або акцыі крымчанам у гэты дзень забаронена

Актывісты выйшлі на набярэжную, апранутыя ў колеры сьцяга Ўкраіны. 2017, Дзень ўкраінскага сьцяга ў Севастопалі