ЗША, Вялікая Брытанія і Францыя заклікалі сабраць тэрміновае паседжаньне Рады Бясьпекі ААН, прысьвечанае сытуацыі ў сырыйскім горадзе Алепа, які зазнаў апошнімі днямі моцнае бамбаваньне. Пра гэта паведамляе Бі-бі-сі.
Паседжаньне можа адбыцца ўжо сёньня, а 17.00 менскага часу.
Раней генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун распаўсюдзіў праз свайго прэс-сакратара заяву, у якой гаворыцца, што ён «узрушаны жудаснай эскаляцыяй канфлікту» ў Алепа. Асабліва яго ўзрушыла ўжываньне запальных боепрыпасаў і бомбаў вялікага калібру.
22 верасьня армія Башара Асада пачала наступ на раёны Алепа, якія трымае ўзброенай апазыцыяй. Замірэньне, пра якое бакі дамовіліся пры пасярэдніцтве Расеі і ЗША, было парушанае пасьля нападу на калёну з гуманітарнай дапамогай, якая накіроўвалася ў Алепа. Амэрыканскія вайскоўцы абвінавацілі ў здарэньні расейскую авіяцыю, Масква заявіла аб сваёй недатычнасьці.