У Бэльгіі паліцыя затрымала пяцёх падазраваных у датычнасьці да тэрактаў у Парыжы

Паліцыя правяла дзьве апэрацыі ў Брусэлі — позна ўвечары ў нядзелю ў цэнтры бэльгійскай сталіцы і ў панядзелак у гістарычным раёне Лакен.

Як паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на пракуратуру, падставай для ператрусаў быў дэталёвы аналіз тэлефонных размоваў.

Сэрыя тэрактаў у Парыжы адбылася 13 лістапада, у выніку 130 чалавек загінулі і 352 былі параненыя. Нападнікі загінулі ад куляў паліцыянтаў альбо ўласных выбуховых прыстасаваньняў.

Адказнасьць за тэракты ўзяла на сябе «Ісламская дзяржава».