Як паведамляе карэспандэнт Радыё Свабода, дапытаць Вазякову як экспэрта папрасіў адвакат Саўчанкі Ільля Новікаў.
Вазякова правяла экспэртызу відэа за 17 чэрвеня 2014 году, калі Саўчанку ўзялі ў палон. Экспэртка вызначыла час падзеяў. Згодна з экспэртызай, Саўчанку ўзялі ў палон да артабстрэлу, падчас якога загінулі журналісты ВГТРК, у датычнасьці да гібелі якіх абвінавачваюць украінку.
Новиков расспрашивает Возякову об экспертном заключении. Прокурор протестует
#Савченко: Вы считаете, что можете рот каждому закрыть!?
— Радио Свобода (@SvobodaRadio) 23 Грудень 2015
Як паведаміў адвакат, суд у Данецку ладзіць апошняе ў гэтым годзе пасяджэньне ў справе Саўчанкі.
MerryXmas & Happy New Year - Nadya shows her hanmade paper xmas tree
Dec 23, 6th day on hunger strike
#FreeSavchenko pic.twitter.com/cXE4xcT4Xt
— Ilya Novikov (@vertiporokh) 23 Грудень 2015
17 сьнежня суд у Данецку Растоўскай вобласьці Расеі працягнуў арышт грамадзянкі Ўкраіны Надзеі Саўчанкі да 16 красавіка 2016 году. Саўчанка абвясьціла галадоўку з 18 сьнежня. Паводле адвакатаў, пасьля прысуду ўкраінка плянуе абвясьціць сухую галадоўку, патрабуючы вызваленьня.
Надзею Саўчанку ў Расеі абвінавачваюць у забойстве двух супрацоўнікаў расейскай тэлевізіі, а таксама ў замаху на забойства групы сэпаратыстаў і незаконным перасячэньні расейскай мяжы.
Саўчанка і яе абарона абвінавачаньні адпрэчваюць і заяўляюць, што на момант гібелі расейскіх журналістаў яе ўжо захапілі ў палон сэпаратысты, потым прымусова пераправілі яе ў Расеі.