З тэрыторыі Беларусі ня будзе агрэсіі супраць Украіны – амбасадар

Помнік-танк «Іосіф Сталін» (ІС-3) у Клімавічах

Амбасадар Беларусі ў Кіеве Валянцін Вялічка заявіў, што з тэрыторыі Беларусі ніколі ня будзе зьдзейсненая агрэсія супраць Украіны, перадае ўкраінская служба Свабоды. Паводле яго словаў, пра гэта неаднаразова казаў Аляксандр Лукашэнка.

«Было дадзенае адназначнае ўказаньне кіраўнікамі нашай дзяржавы: з нашай зямлі ніколі ня будзе агрэсіі, – запэўнівае Вялічка. – Больш за тое, ня будзе дазволена ніякаму трэцяму боку праводзіць агрэсію супраць Украіны. Акрамя таго, была неаднаразова адзначаная пра падтрымку беларускім бокам цэласнасьці Ўкраіны.

Як будуць прасоўвацца перамовы трохбаковай групы ў Менску? Цяпер Менск – гэта проста пляцоўка, хоць мы робім усё, каб наступствы канфлікту мінімізаваць».

Паводле словаў пасла, і Кіеў, і Менск зацікаўленыя ў добрасуседскіх адносінах і паглыбленьні эканамічных і гуманітарных кантактаў.
Расея тым часам падцягвае войскі да беларускай мяжы, 28-я асобная мотастралковая брыгада разьмясьцілася ў 90 км ад Гомеля.

Расейскія танкі ў Клінцах, што за 40 км ад беларускай мяжы

У расейскім Міністэрстве абароны аб гэтым кажуць як аб «адным з захадаў у адказ на павелічэньне інтэнсіўнасьці вучэньняў НАТО». Мінабароны Беларусі адмовілася камэнтаваць сытуацыю.