Лукашэнка: «Жыцьцё прымушае лічыць кожную капейку»

Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

На нарадзе аб выніках праверкі дзейнасьці Камітэту дзяржаўнага кантролю 16 сьнежня Аляксандр Лукашэнка назваў КДК "цэнтральным органам ва ўсёй сыстэме кантрольна-наглядных органаў". "І ваша праца павінна быць прыкладам для ўсіх кантралёраў", - сказаў ён.

«Вы ведаеце мае ўстаноўкі адносна эфэктыўнасьці выкарыстаньня бюджэтных сродкаў і дзяржаўнай уласнасьці. Рацыянальнае расходаваньне кожнага бюджэтнага рубля — гэта гарантыя бясьпекі нашай краіны, — сказаў Лукашэнка. — Жыцьцё прымушае нас лічыць кожную капейку і быць максымальна эфэктыўнымі».

Лукашэнка сказаў пра спагнаньні да тых, хто неэфэктыўна выкарыстоўвае дзяржаўныя грошы:

«Ад заўвагі да буйных штрафных санкцыяў і крымінальных спраў. Але калі мы бачым памылкі, дробныя парушэньні, то гэтыя штрафы і пакараньні не павінны прыводзіць да краху або ліквідацыі прадпрыемстваў, якія гадамі папаўнялі бюджэт падаткамі».

Ён таксама адзначыў, што падчас праверкі Камітэту дзяржаўнага кантролю выяўлена шмат фактаў карупцыі і прыпісак:

«Утойваць ня буду: асобныя факты, выкладзеныя ў матэрыялах праверкі, выклікаюць у мяне сур'ёзную заклапочанасьць: прыпіскі, справакаваныя адсутнасьцю самакантролю, карупцыйныя праявы ў дзейнасьці супрацоўнікаў дзяржкантролю, павярхоўнае стаўленьне да справы і гэтак далей», — сказаў Лукашэнка.

Лукашэнка заплянаваў на 2017 год маленечкі рост эканомікі, запавольваньне інфляцыі і крыху інвэстыцыяў

Расьце доля беларусаў, якія знаходзяцца за рысай беднасьці

Зь якіх сродкаў Беларусь заплаціла аванс за расейскі газ, невядома