Украіна: у пошуках страчанага Леніна

У сяле Шабо Адэскай вобласьці Леніна абезгаловілі.

Маштабныя зносы помнікаў жартаўліва назвалі "ленінападам". На фота - савецкая "спадчына" Харкава ў адным месцы.

Галава Леніна ў Нацыянальным гістарычным музэі ў Днепрапятроўску.

За два гады "дэкамунізацыі" ва Ўкраіне зьнеслі больш за 900 савецкіх помнікаў. З цэнтральных вуліц Краматорску Леніна выгналі на ўскраіну.

Нос "правадыра сусьветнага пралетарыяту" з Харкава атрымаў ганаровае месца на адной з кіеўскіх выставаў сучаснага мастацтва.

Восеньню 2015 году адэсіты ператварылі Леніна ў Дарта Вэйдэра.

Некалькі Леніных ў Нацыянальным музэі мастацтваў у Кіеве.

Журналісты таксама знайшлі адну галаву ў музэі савецкай акупацыі ў Кіеве.