#KyivPride2019: Марш роўнасьці ў 20 фота

20 сакавіка ў цэнтры Кіева прайшла акцыя роўнасьці, арганізаваная  ЛГБТ-супольнасьцю Ўкраіны. Асноўная мэта мерапрыемства - падкрэсьліць неабходнасьць павагі правоў чалавека і рэалізацыю права ЛГБТ-супольнасьці на мірныя сходы, свабоду выказваньня меркаваньняў. Аналягічная дэманстрацыя правоў чалавека праходзіць ва Ўкраіне ўжо шосты раз.

«Наша свабода - гэта неаспрэчная каштоўнасьць быць сабой, выбіраць тое, чаго мы хочам, і не баяцца жыць поўным жыцьцём», - адзначаюць арганізатары шэсьця з грамадзкай арганізацыі «КиевПрайд».

Да мірнай дэманстрацыі далучыліся ня толькі прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасьці, але і ўсе жадаючыя, якія імкнуцца выкананьня правоў чалавека ва Ўкраіне. Паралельна з Маршам роўнасьці праходзіла таксама дзьве акцыі апанэнтаў правядзеньня такіх мерапрыемстваў. Уздоўж усяго шэсьця несьлі чорныя банэры з надпісамі і выкрыквалі розныя нэгатыўныя ў дачыненні да ўдзельнікаў Марша роўнасьці лёзунгі.

Бясьпекай падчас мірнага сходу займаліся праваахоўнікі, пажарныя і мэдыкі. Уся тэрыторыя правядзеньня Марша роўнасьці была перакрытая мэталічным плотам для забесьпячэньня парадку і прадухіленьня сутыкненьняў.

Прадстаўнікі Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны спрабавалі апэратыўна рэагаваць і спыняць любыя правакацыі з боку праціўнікаў правядзеньня Марша роўнасьці ў Кіеве.

Было зроблена некалькі спробаў атакаваць першую калёну. Аднак міліцыя неадкладна адштурхнула правапарушальнікаў. Па словах праваахоўных органаў, падчас руху ніхто не быў затрыманы.

У гэтым годзе ў Маршы роўнасьці прынялі ўдзел некалькі прадстаўнікоў замежных дыпляматычных прадстаўніцтваў. Сярод іх, у прыватнасьці, былі пасол Канады ва Ўкраіне Раман Вашчук і нямецкі палітык Рэбэка Гармс. Арганізатары Марша роўнасьці запрасілі прэзыдэнта Ўладзіміра Зеленскага, але ён не адказаў на запрашэньне. Тым ня менш, пасьля ён павіншаваў іх на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. На здымку - Пасол Злучанага Каралеўства ва Ўкраіне Джудзіт Гоф.

Часовы павераны ў справах ЗША ва Украіне Ўільям Тэйлар таксама выказаў падтрымку ўкраінцам, якія імкнуцца да роўнасьці і адсутнасці дыскрымінацыі. «Жадаю ўсім удзельнікам маршу КиевПрайд бясьпечнага, прыемнага і выдатнага дня. Мы  разам з усімі ўкраінцамі, якія імкнуцца да роўнасьці і адсутнасці дыскрымінацыі», - цытуе зварот Тэйлара амбасада.

Некаторыя ўдзельнікі і ўдзельніцы # KyivPride2019 прыбылі на тэрыторыю правядзеньня мерапрыемства арганізавана ў міктоавтобусах. Як патлумачылі арганізатары, для забесьпячэньня іх бясьпекі.

Штогод удзельнікі і ўдзельніцы KyivPride зьязляюцца ў розных вобразах.

Некаторыя ўдзельнікі і ўдзельніцы # KyivPride2019 чакаюць пачатку шэсьця.

Перад пачаткам шэсьця па небе над горадам залунаў вясёлкавы сьцяг - міжнародны сымбаль ЛГБТ-супольнасьці.

Правоохоронці супроводжували ходу з обох боків дороги. Учасники ходи, з якими поспілкувалося Радіо Свобода, схвально оцінили роботу Національної поліції під час акції.

Па выніках Марша роўнасьці Нацыянальная паліцыя заявіла пра 3000 удзельнікаў, арганізатары ж - пра 8000.