Як паведаміла Радыё Свабода Вольга Бурневіч, на працягу гадзіны за ўдзел у сённяшняй акцыі супраць прапаганды на БТ былі затрыманыя лідэр моладзевай ініцыятывы «Альтэрнатыва» Алег Корбан і актывіст Уладзімер Сяргееў.
Маладыя людзі дастаўлены ў Партызанскі РУУС Менску. Супрацоўнікі міліцыі не паведамляюць пра далейшы лёс актывістаў.
Яны ўсталявалі на рагу вуліц Няміга і Гарадзкі Вал тэлевізар з выявай лягатыпу Першага беларускага тэлеканалу і расклалі на ім локшыну, таксама раскідалі локшыну навокал.