Кітайскія рабочыя ў Добрушы баяцца даваць інтэрвію ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Пасьля маршу на Менск кітайскія рабочыя ў Добрушы ўжо другі тыдзень не працуюць. Чакаюць рэшты заробку і квіткоў на радзіму. Калі не дачакаюцца — ізноў будуць пратэставаць. На камэру гаварыць катэгарычна адмаўляюцца.

Ці адновяць кітайцы працы на будаўніцтве, ці зьедуць, пакуль невядома. Як бачна праз плот будаўнічай пляцоўкі, рабочых на тэрыторыі фабрыкі зусім мала.