Жыцьцё і сьмерць зяця Назарбаева

На пачатку 2000-х Рахат Аліеў быў адным з найбольш уплывовых палітыкаў Казахстану. Доктар паводле адукацыі, Аліеў атрымаў пасаду намесьніка Камітэту нацыянальнай бясьпекі, а пазьней кіраўніка службы аховы прэзыдэнта. У 2002 годзе ён нечакана быў накіраваны ў «ганаровую высылку» на пасаду амбасадара Казахстану ў Аўстрыі.

Рахат Аліеў (нагары справа) са сваёй жонкай Дарыге Назарбаевай (нагары ў цэнтры), старэйшай дачкой прэзыдэнта Казахстану Нурсултана Назарбаева (у цэнтры), у 1992 годзе.

Аліеў пазуе з дыпляматамі ў 2004 годзе. На пасадзе амбасадара Казахстану ў Аўстрыі Аліеў актыўна дамагаўся для сваёй краіны старшынёўства ў АБСЭ, якое было атрыманае ў 2010 годзе.

Па вяртаньні ў Казахстан ў 2005 годзе Аліеў атрымаў пасаду намесьніка міністра замежных спраў.

У 2007 годзе Міністэрства ўнутраных спраў Казахстану абвінаваціла Аліева ў датычнасьці да выкраданьня двух казахскіх банкіраў, якіх пазьней знайшлі мёртвымі. Аліева таксама завочна абвінавацілі ў каардынацыі дзеяньняў злачыннай групоўкі. Сам ён назваў абвінавачаньні палітычна матываванымі, заявіўшы, што яго перасьледуюць за намер вылучыць сваю кандыдатуру на прэзыдэнцкіх выбарах ў 2012 годзе.

Аліеў і Дарыге Назарбаева мелі двух сыноў і дачку. Пасьля таго, як супраць Аліева вылучылі абвінавачаньні, суд у Казахстане завочна даў іх сямейнай пары развод.

Пасьля скандалу, які стаў вядомы як «Рахатгейт», Дарыге Назарбаева на нейкі час сышла з палітычнай сцэны. У 2012 годзе яна вярнулася ў палітыку і была абраная ў парлямэнт ад кіроўнай партыі, якую ўзначальвае яе бацька. У той час Назарбаева казала СМІ, што ня мае кантактаў з былым мужам.

Бацька Аліева, Мухтар (зьлева), прэзыдэнт Нурсултан Назарбаеў, яго жонка Сара і Рахат Аліеў на фота, якое было зробленае яшчэ да абвінавачаньняў супраць Аліева. Улады Казахстану беспасьпяхова дабіваліся экстрадыцыі Аліева з Аўстрыі. Пазьней яны вылучылі супраць яго дадатковыя абвінавачаньні ў плянаваньні дзяржаўнага перавароту і ў арганізацыі забойства лідэра апазыцыі ў 2006 годзе.

Знаходзячыся ў Аўстрыі, Аліеў апублікаваў кнігу «Хросны цесьць», у якой напісаў пра закулісьсе казахскай палітыкі. Улады Казахстану забаранілі кнігу, і абвясьцілі аб крымінальным перасьледзе за яе распаўсюд.

Аліеў і ягоны цесьць у 2001 годзе. У чэрвені 2014 году Аліева арыштавалі ў Вене. Паводле адвакатаў, ён сам здаўся аўстрыйскім ўладам. Тыя абвінавацілі яго ў датычнасьці да забойстваў двух казахскіх банкіраў у 2007 годзе.

Бацька Аліева, Мухтар, памёр у Алматы ў мінулым месяцы. 23 лютага Рахат Аліеў апублікаваў у інтэрнэце ліст да свайго памерлага бацькі, у якім прасіў прабачэньня за тое, што ня змог «выканаць сыноўні абавязак» наведаць пахаваньне.