100 гадоў Багумілу Грабалу

Вядомы як выдатны баюн-апавядальнік, Грабал размаўляе з сябрамі ў вядомай карчме «У залатога тыгра», дзе ён быў заўсёднікам.

Падчас здымкаў фільму “Цягнікі пад пільным наглядам” . Рэжысёр Іржы Мэнцл на здымку справа.

Грабал на дачы. 1984.

«У залатога тыгра». 1990.

Чэскі прэзыдэнт Вацлаў Гавэл (зьлева) з Грабалам пасьля атрыманьня пісьменьнікам прэміі імя Яраслава Сэйфэрта. Прага, 25 кастрычніка 1993.

Грабал на той жа дачы праз 10 гадоў. 1994.

Сярод тых, хто завітаў у грабалаўскую гасподу былі і прэзыдэнт ЗША Біл Клінтан і тагачасная пасол ЗША ў ААН Мадлен Олбрайт. 1994.

Грабал адзначае сваё 80-годзьдзе.

Цыганская капэла грае на пахаваньні Грабала. Ён памёр 2 лютага 1997 году, выпаўшы з акна праскага шпіталя. Па сабе пісьменьнік пакінуў загадку – дабравольна ён выбраў гэты апошні палёт, або здарыўся няшчасны выпадак, калі стары спрабаваў карміць галубоў.

Грабал быў пахаваны на сямейных могілках у вёсцы Градзіштка. Па яго жаданьні, яго паклалі ў дубовую труну з надпісам “Півавар Полна” – гэта той самы півавар, дзе сустрэліся калісьці яго маці і айчым.