Птушкі пералётныя

Успаміны вэтэрана Радыё Свабода Галіны Руднік.

Больш як сорак гадоў Галіна Руднік аддала працы на Радыё Свабода. Сюды, у беларускую рэдакцыю яе рэкамэндаваў прэзыдэнт Рады БНР Мікола Абрамчык. Працавала яна і для ўкраінскай, і для рускай рэдакцый, адышоўшы на пэнсію у 1995 годзе. Рыхтуючыся да свайго васьмідзесяцігодзьдзя, Галіна Руднік авалодала кампутарам і напісала кнігу свайго жыцьця.

Назва «Птушкі пералётныя» была ўзятая з подпісу на адваротным баку здымка, на якім Галіна — тады яшчэ Ганчарэнка — і яе цётка, Барбара Вержбаловіч, спускаюцца з трапа самалёта, што прывёз іх з Амэрыкі ў нямецкі Мюнхэн, дзе пачынала працу Радыё «Вызваленьне».

Уласна, гэта было вяртаньне з амэрыканскага выраю, у тую Нямеччыну, дзе Галіна вырастала ў лягерах уцекачоў. А ў Нямеччыну яны ўцякалі з разьбітага вайною Менску, таму што яе цёця, выпускніца кансэрваторыі, падчас вайны і акупацыі сьпявала ў тэатры па-беларуску. А ў цёці ў Менску сямігадовая Галіна апынулася таму, што сталінскія рэпрэсіі пазбавілі яе бацькоў.


http://w.soundcloud.com/player/?url=http%3A%2F%2Fapi.soundcloud.com%2Fplaylists%2F3688814&show_artwork=true