Жонка прынца Ўільяма нарадзіла дачку

Зьвястун паведамляе грамадзе прыхільнікаў каралеўскай сям’і пра нарадэжэньне дзяўчынкі

Нованароджаная прынцэса стала чацьвёртай у чарадзе атрыманьня пасаду.

Герцагіня Кембрыдзкая Кэтрын, жонка прынца Ўільяма сёньня нарадзіла дзяўчынку ў бальніцы Сэнт-Мэры на захадзе Лёндана. У паведамленьні Кенсінгтонскага палаца адзначаецца, што маці і дзіця пачуваюцца добра. Муж Кэтрын прысутнічаў пры родах.

22 ліпеня 2013 года зьявіўся на сьвет іх першынец, прынц Джордж Аляксандар Луі.

Нованароджаная прынцэса стала чацьвёртай у чарадзе атрыманьня пасаду, усьлед за прынцам Чарльзам Уэльскім, сваім бацькам і братам.