Эвалюцыя Эўрамайдана

21 лістапада 2013 г. Пратэстоўцы на плошчы выказваюць незадаволенасьць рашэньнем Януковіча адмовіцца ад падпісаньня пагадненьня аб асацыяцыі з ЭЗ.

Удзельнік маніфэстацый на Плошчы Незалежнасьці 24 лістапада 2013 года

30 лістапада, прыкладна ў 4 гадзіны 30 хвілінаў раніцы, атрад спэцыяльнага прызначэньня "Беркут" жорстка разагнаў актывістаў на плошчы

Дзеяньні "Беркута" выклікалі новыя пратэсты ў Кіеве. 1 сьнежня маніфэстанты зноў занялі плошчу. Сутыкненьні з урадавымі сіламі і абмен ультыматумамі працягнуліся да канца месяца

Сутыкненьні дэманстрантаў і міліцыі падчас штурму рэзыдэнцыі кіраўніка краіны 1 сьнежня 2013 года.

7 сьнежня. Удзельнікі маніфестацый сьпяць у будынку гарадзкога савета. Пратэсты працягваюцца без перапынку, актывісты патрабуюць адстаўкі ўраду і датэрміновых выбараў. Блякаваны будынак кабінэта міністраў, заняты Дом прафсаюзаў і гарадзкой адміністрацыі, над якой днём раней быў узьняты сьцяг Эўрапейскага Зьвязу.

8 сьнежня. Маніфэстанты ў цэнтры Кіева

8 сьнежня. Кіяўляне атачылі помнік заснавальніку савецкай дзяржавы Леніну і разбурылі яго.

9 сьнежня. Пратэстоўцы стаяць на барыкадзе ля Эўрамайдану

Вечар 11 сьнежня. Спэцназ штурмуе барыкады, якія ўтрымліваюцца пратэстуючымі. "Беркут" і сілы МУС у 2 гадзіны начы праводзяць апэрацыю супраць актывістаў

29 сьнежня. Лідэры ўкраінскай апазыцыі Арсень Яцанюк і Віталь Клічко зьвяртаюцца да маніфэстантаў

1 студзеня 2014 года. Новы год на Плошчы Незалежнасьці

16 студзеня. Вярхоўная Рада прымае закон, які забараняе пратэсты, што, у сваю чаргу, прывяло да новай хвалі абурэньня

19 студзеня. Грамадзкія актывісты ўступаюць у сутычкі з атрадамі міліцыі каля будынку дзяржаўнай адміністрацыі ў Кіеве

22 студзеня. Сутыкненьні ў Кіеве працягваюцца

23 студзеня. Гараджане зьбіраюцца ля месца сутыкненьняў пратэстуючых і міліцыі

30 студзеня. Палаткі удзельнікаў антыўрадавых выступаў на Плошчы Незалежнасці - сховішча для маніфестантаў ў 19-градусны мароз

20 лютага. На гэтым здымку, зробленым Украінскай рэдакцыяй Радыё Свабода, вайскоўцы сілаў бясьпекі з аўтаматам Калашнікава і снайпэрскай вінтоўкай - падчас дзеяньняў супраць маніфэстантаў

20 лютага. Пратэстоўцы стаяць за падпаленымі барыкадамі

20 лютага. Пратэстоўцы пад агнём спэцназу. У агульнай колькасьці, па розных зьвестках, падчас сутыкненьняў загінулі каля ста ўдзельнікаў маніфэстацый на Плошчы Незалежнасьці.

11 жніўня. Фатаграфіі людзей, забітых падчас зімовых акцый пратэсту, застаюцца прымацаванымі на мосьце. Гарадзкія муніцыпальныя службы расчышчаюць вуліцы ад барыкадаў, на праезнай часткі і ходніках аднаўляецца рух аўтамабіляў і пешаходаў