На Майдане ў Кіеве абвешчаная ўсеагульная мабілізацыя

Your browser doesn’t support HTML5

Дэмакратычныя лідэры заклікалі ўдзельнікаў Майдану на ўсенароднае веча

У Кіеве апазыцыя плянуе сёньня татальную мабілізацыю на новыя масавыя пратэсты супраць ураду.
А 12-ай гадзіне па мясцовым часе дэмакратычнычныя актывісты маюць намер склікаць на плошчы Незалежнасьці чарговае «народнае веча». У сталіцу зьяжджаюцца прыхільнікі эўраінтэграцыі з усёй краіны. Такая акцыі праводзіцца ўжо ў трэці раз за апошнія 17 дзён. Паводле прысутных на плошчы, калі будуць сілавыя дзеяньні і калі хтосьці загіне, то ўздымецца ўся краіна.

Тым часам «Партыя рэгіёнаў» прэзыдэнта Віктара Януковіча стварае штабы па стабілізацыі палітычнага становішча на Ўкраіне.



Роўна тыдзень таму акцыя прыхільнікаў эўраінтэграцыі ў Кіеве сабрала па розных крыніцах да паўмільёна чалавек. Гэта былі найбуйнейшыя выступы ва Ўкраіне з часоў аранжавай рэвалюцыі ў 2004 годзе. Экс-прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі, зьвяртаючыся ў суботу на майдане Незалежнасьці ў цэнтры Кіева да дзясяткаў тысячаў ўдзельнікаў «эўрамайдану», заклікаў іх працягваць акцыі ў падтрымку збліжэньня з Эўропай.

Народнае веча ў Кіеве, 1 сьнежня 2013.



Украінскія і расейскія ўлады адмаўляюць паведамленьні, што Януковіч і прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін абмяркоўвалі ў пятніцу далучэньне Ўкраіны да Мытнага зьвязу Расеі, Беларусі і Казахстану. Адзін зь лідэраў украінскай апазыцыі Арсень Яцанюк назваў гэта аб’яднаньне «новай вэрсіяй Савецкага Саюзу».



TWITTER ТРАНСЬЛЯЦЫЯ