Дзіцячая праца на капальнях і ў палёх

Закір, 10 год, адпачывае ад ачысткі рыбы. За дзень такой працы ў гавані Карачы (Пакістан) хлопец атрымлівае 2,20 даляра ЗША.

Дзеці цягнуць вязанкі сухога гальля ў Пешавары, паўночны захад Пакістану.

Дзяўчына-падлетак прадае прысмакі ў горадзе Эль-Кут, Ірак.

Перавозка тавараў, Туркмэністан.

Дзеці працуюць на грузавіку на фэрме ў Лебапскім вілаяце Туркмэністану.

Нурбэк, 11 год, – адзін зь дзясяткаў дзяцей, якія робяць у вугальнай капальні Сулюкта на поўдні Кіргізстану.

Дзеці на капальні Сулюкта.

Нават самыя маленькія зь сям'і Хана робяць ля цаглянай печы ў правінцыі Нангархар, Аўганістан, каб расплаціцца за бацькавы пазыкі.

Хаміда Хан, 8 гадоў, робіць чорнарабочым ля цагляных печаў у Нангархары.

Вулічныя гандляры ў Басры, на поўдні Іраку.

Малалетнія вулічныя гандляры вядуць перамовы з патэнцыйным кліентам у Басры.

У кіргіскага хлопчыка, які вырабляе цагліны на продаж, перапынак.

Дзеці рыхтуюцца вырабляць цагліны, Кіргізстан.

Дзяўчынка зьбірае бавоўну ля гораду Ош, поўдзень Кіргізстану. Дзяцей ва Ўзбэкістане і Кіргізстане часта адпраўляюць на поле зьбіраць рукамі бавоўну.