У Ляйпцыгу ў межах штогадовавага кніжнага кірмашу адбыўся шэраг беларускіх імпрэзаў з удзелам беларускіх аўтараў.
Your browser doesn’t support HTML5
Вальжына Морт пра кніжны кірмаш у Ляйпцыгу
Цягам Міжнароднай кніжнай выставы, якая адбывалася а з 14 да 17 сакавіка ў Ляйпцыгу, наведнікі маглі азнаёміцца з апошнімі набыткамі беларускай паэзіі, прозы і эсэістыкі, пагартаць альбомы па сучасным беларускім мастацтве.Беларускі стэнд на Кірмашы прадставіла кнігарня «ЛогвінаЎ». Стэнд называўся «кнігарня логвінаЎ-Books from Belarus». Побач са стэндам — адмысловы павільён, дзе адбываліся прэзэнтацыі кнігаў, ахвотныя маглі задаваць пытаньні.
Your browser doesn’t support HTML5
Павал Касьцюкевіч пра кніжны кірмаш у Ляйпцыгу
Прэзэнтаваць свае і ня толькі кнігі прыехалі беларускія пісьменьнікі, паэты, мастакі ды журналісты, у тым ліку Уладзімір Арлоў, Андрэй Хадановіч, Вальжына Морт, Валянцін Акудовіч, Тацьцяна Заміроўская, Артур Клінаў, Віктар Марціновіч, Андрэй Курэйчык, Павал Касьцюкевіч ды іншыя.Удзел беларускіх аўтараў у КІрмашы адбыўся ў значнай ступені дзякуючы нямецкаму журналісту і пісьменьніку Марціну Полаку.