Боб Дылан абвясьціў пра гатоўнасьць прыняць Нобэлеўскую прэмію

Боб Дылан

Боб Дылан упершыню публічна адрэагаваў на прысуджэньне яму Нобэлеўскай прэміі па літаратуры, назваўшы гэтую навіну «ўзрушальнай», і паведаміў пра намер прысутнічаць на цырымоніі ўручэньня прэміі ў Стакгольме.

У інтэрвію брытанскай газэце The Telegraph Дылан сказаў: «Гэта дзіўна, неверагодна. Хто сьмее марыць пра што-небудзь такое?» Паводле яго слоў, ён мае цьвёрды намер прыняць прэмію падчас цырымоніі ў Стакгольме 10 сьнежня.

Пытаньні пра дзіўную рэакцыю легендарнага барда на вестку аб прысуджэньні яму прэміі паўсталі пасьля таго, як Нобэлеўскі камітэт публічна абвінаваціў Дылана ў фанабэрстве з-за таго, што ляўрэат на працягу некалькіх дзён захоўваў маўчаньне і не ўступаў у кантакт з Нобэлеўскім камітэтам. У пятніцу камітэт абвясьціў, што яму ўдалося нарэшце зьвязацца з Дыланам, які паведаміў, што праз гэтую навіну ён страціў мову. «Я высока цаню аказаны мне гонар», — сказаў Боб Дылан.

У інтэрвію The Telegraph Дылан прызнаўся, што не задумваўся пра тое, ці варты ён прэміі: «У мяне няма на гэты конт меркаваньня».