Дзесяць гадоў трагедыі ў Бэслане

Расейскія вайскоўцы займаюць пазыцыі перад будынкам школы № 1 у Бэслане

Жанчыны чакаюць ля школы ў першы дзень крызісу з закладнікамі

Расейскі канал НТВ паказвае спэцназаўцаў ля школы

На другі дзень крызісу баевікі выпусьцілі 26 жанчын і дзяцей

Валянтэры нясуць цывільнага, параненага ў часе штурму школы. 3 верасьня, трэці дзень крызісу з закладнікамі. Шэраг сьведак кажуць, што бачылі танкі, якія стралялі па школе

Чалавек дапамагае дзьвюм маладым закладніцам, якім удалося ўцячы

Вызваленыя закладнікі суцяшаюць адзін аднаго

Хлопчыкі, якім удалося ўцячы

Мужчына нясе параненага хлопчыка ў бясьпечнае месца

Будынак школы на наступны дзень пасьля штурму

Маці з параненай дачкой ў шпіталі ва Ўладзікаўказе

Сваякі спрабуюць апазнаць целы загінулых

На могілках у Бэслане сваякі аплакваюць загінулых

На фатаздымках — закладнікі, якія прапалі бязь вестак

У судзе спрабуюць супакоіць жанчын, якія выступаюць на працэсе Нурпашы Кулаева, адзінага баевіка, арыштаванага падчас апэрацыі ў Бэслане

Нурпашы Кулаеў, адзіны баявік, які выжыў падчас апэрацыі ў Бэслане, 26 траўня 2006 году быў прысуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня 

Сваякі загінулых абураныя тым, што трое міліцыянтаў, якіх абвінавацілі ў халатнасьці ў сувязі з захопам школы, у 2007 годзе былі амніставаныя