Пра гэта паведамляе партал finance.tut.by са спасылкай на Міністэрства фінансаў.
Такое павелічэньне базавай велічыні закладзена ў праекце рэспубліканскага бюджэту на 2015 год. Паводле Мінфіну, яно дазволіць прывесьці сацыяльныя выплаты з бюджэту, якія залежаць ад базавай велічыні, у адпаведнасьць з рэальным узроўнем цэнаў.
Раней базавая велічыня ў Беларусі павышалася з 1 красавіка 2014 года прыкладна на 15% — са 130 да 150 тысяч рублёў.
З ростам базавай павялічваюцца ня толькі выплаты, але і штрафы.