Ад імпэрскасьці да сацмадэрну. Як будавалі і перабудоўвалі Будапэшт

Будаўніцтва даху станцыі мэтро Dosza Gyorgy Road, 1893 год. Мэтро Будапэшта – адно з найстарэйшых у сьвеце. Старэйшая за яго толькі лёнданская падземка​

Царква Мацьяша, разьмешчаная недалёка ад Будайскага замку, падчас рэканструкцыі. 1893 год. Будынак быў пабудаваны ў XIV стагодзьдзі, але перабудоўваўся ў канцы XIX стагодзьдзя. У ходзе рэканструкцыі фасад царквы ўпрыгожылі дэкаратыўнымі элемэнтамі: напрыклад, гаргульямі і ўзорыстым чарапічным дахам.

Рабочыя на фоне шпіля царквы Сьвятой Кацярыны Александрыйскай (уверсе справа), на поўдзень ад Будайскага замку. 1894 год

Дзеці на гары Гелерт. На заднім фоне - Мост Эржэбэт падчас рэканструкцыі. 1900 год

Іншы выгляд на мост Эржэбэт. 1900 год. Справа віднеецца цытадэль. Знакаміты ланцуговы мост быў разбураны падчас Другой сусьветнай вайны, але пазьней улады аднавілі яго з выкарыстаньнем апор старога моста

Рэканструкцыя будынка Міністэрства фінансаў у Будапэшце, недалёка ад Будайскага замку. 1903 год

Рабочыя ў іншай зале Мінфіна. 1903 год. Будынак моцна пацярпеў падчас Другой сусьветнай вайны і затым быў перабудаваны, але ў меншым маштабе і з больш простым дэкорам

1913 год: на гары Гелерт закладаецца падмурак знакамітай вілы Хегедзюша​

Ланцуговы мост Сячэньні падчас рэканструкцыі. 1914 год. Цяпер мост пасьля заходу сонца асьвятляецца сотнямі электрычных лямпачак. Ён быў пабудаваны ў 1849 годзе, але яго чыгунны пралёт умацоўвалі да 1914 года

Працы на мосьце Сячэньні. 1914 год. На заднім пляне - Палац Грэшэм, пабудаваны ў стылі мадэрн, дзе сёньня знаходзіцца адзін з самых раскошных гатэляў Будапэшта

Дарожныя працы на вуліцы Кёзрактар, на беразе Дуная ў паўднёвай частцы Будапэшта. 1930 год

На шпіль царквы Сьвятога Духа усталёўваюць крыж. 1937 год

Будаўніцтва жылога дома на вуліцы Сэнт-Імрэ ў прыгарадзе Будапэшта. 1937 год

Пабудова лініі мэтро пад плошчай Клярка Адама побач з разбураным Будайскім замкам. 1949 год. Будапэшт моцна пацярпеў падчас вайны, асабліва пры бамбаваньні саюзьнікаў Чырвонай арміі, якая наступала на заняты нацыстамі горад

Будаўніцтва лініі мэтро пад вуліцай Кэрэпэшы ва ўсходнім прыгарадзе Будапэшта. 1950 год

Будаўніцтва падземнага пераходу на плошчы Фёвам у цэнтры Будапэшта. 1952 год

Працы ў цэнтры Будапэшта. На заднім пляне арыгінальная арка моста Эржэбэт. 1955 год. Мост быў зьнесены і адноўлены празь некалькі гадоў пасьля таго, як быў зроблены гэты здымак

Рабочыя на будоўлі летам. 1969 год. Пасьля некалькіх дзесяцігодзьдзяў сацыялізму ў Вугоршчыне грошы на грандыёзныя праекты пачалі заканчвацца

Жылы комплекс побач з вуліцай Балатон. 1975 год. Да 1970-м гадам многія буйныя жылыя комплексы ўзводзіліся па топавых праектах. Сёньня яны лічацца шэрымі плямамі гарадзкога ляндшафту Будапэшта