Мэркэль: Уцекачоў, яія парушаюць закон, трэба высылаць

Ангела Мэркель, архіўнае фота

Заканадаўства ў адносінах да шукальнікаў прытулку, якія ўчынілі злачынства, павінна быць больш жорсткім, лічыць канцлер ФРГ Ангела Мэркель. У прыватнасці, уцекачоў-правапарушальнікаў неабходна пазбаўляць права на знаходжаньне ў Нямеччыне раней, чым гэта робіцца цяпер, заявіла Меркель 8 студзеня на канфэрэнцыі кіраўніцтва партыі ХДС у горадзе Майнц.

Паводле канцлера, «склалася новая сытуацыя, і мы павінны нанова абдумаць, як прывесьці заканадаўства ў адпаведнасьць з рэальнасьцю, якая зьмянілася». Мэркель не ўдакладніла, дзе павінна праходзіць мяжа цярпімасьці, але адзначыла, што правапарушэньні, падобныя тым, што здарылася ў Кёльне, могуць быць падставай для высылкі з краіны.

На канфэрэнцыі кіраўніцтва ХДС абмяркоўваліся наступствы навагодніх падзей у Кёльне, у тым ліку рэформа заканадаўства ў дачыненні да шукальнікаў прытулку і аблягчэньне магчымасьці высылкі злачынцаў-замежнікаў, а таксама ўзмацненьне жорсткасьці пакараньня пры некаторых відах злачынстваў, напрыклад, пры нападах на паліцэйскіх.

У цяперашні час пазбаўленне права на прытулак і дэпартацыя зь Нямеччыны магчымыя, калі чалавек, які атрымаў статус уцекача, прысудам пазбаўлены волі ня менш як на тры гады. Пры больш мяккіх пакараннях пазбаўленьне прытулку магчымае, але не зьяўляецца абавязковым.