Намесьніка старшыні Аршанскага райвыканкаму Міхаіла Грамыку асудзілі на 8 з паловай гадоў за хабараніцтва і злоўжываньне уладай ды службовымі паўнамоцтвамі.
Віцебскi абласны суд абвінаваціў яго ў атрыманьні хабару за прасоўваньне адной з будаўнічых фірмаў у пераможцы тэндэру на рэканструкцыю будынка школы-інтэрнату ў вёсцы Андрэеўшчына.
Крымінальную справу супраць былога чыноўніка ініцыявала Віцебская абласная пракуратура.